Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Установы адукацыі Случчыны рыхтуюцца прыняць навучэнцаў у абноўленых класах і групах

08.08.2019
 Якія работы праведзены для паляпшэння ўмоў навучання ў школах і дзіцячых садах, расказалі ва ўпраўленні па адукацыі райвыканкама.

Больш за 9,5 тысячы школьнікаў і дашкольнікаў прыступяць да заняткаў 1 верасня. Стварыць для іх камфортныя бяспечныя ўмовы, якія будуць спрыяць найбольш эфектыўнаму адукацыйна-выхаваўчаму працэсу – адна з галоўных задач. 

Да ўпраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама адносяцца 89 устаноў адукацыі: 40 – дашкольнай адукацыі, у тым ліку 2 цэнтры развіцця дзіцяці, 38 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (сярод іх 2 гімназіі, 5 вучэбна-педагагічных комплексаў), установы дадатковай адукацыі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Да пачатку новага навучальнага года ўстановы пачынаюць рыхтаваць адразу пасля заканчэння заняткаў, выконваюць запланаваныя рамонтныя, сантэхнічныя, электрамантажныя работы, закупаюць тэхналагічнае, халадзільнае абсталяванне. У тым ліку плануецца набыць  школьны аўтобус. 

Рамонтна-будаўнічыя  работы вядуцца гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах. Ва ўсіх установах праводзяцца касметычныя  рамонты таксама за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

Камп’ютарнымі класамі папоўняцца СШ №6, Вясейская, Грэская, Сяражская, Бокшыцкая СШ, Падлескі ВПК яслі-сад – сярэдняя школа. Устаноўлена аўтаматычная пажарная сігналізацыя ў цэнтры дзіцячай творчасці і дзіцячым садзе аграгарадка Леткаўшчына, сістэмы апавяшчэння аб пажары – у Велікасліўскай БШ і Ленінскім ВПК, СШ №10 імя С.Ф. Рубанава і яслі-сад аг. Лядна  падключаць да сістэмы «Маланка». У шэрагу ўстаноў будзе адрамантаваны дах, завершаны гэтыя работы ў СШ №8, вядуць рамонт даху СШ №10 імя С.Ф. Рубанава.

Рамонт харчовага блока ідзе ў Грэскай СШ, адрамантаваны харчаблок у яслях-садзе вёскі Знамя і яслях-садзе №1 Слуцка.

У шэрагу ўстаноў выкананы электрамантажныя работы, у гімназіі №1, СШ №2, яслях-садах №№1, 5 і іншых праведзены сантэхнічныя работы. Заменена асвятленне ў СШ №11, Мялешкаўскай і Лучнікоўскай сярэдніх школах.

Працягваюцца работы па рамонце спартыўнай залы СШ №5 (будынак былой спартыўнай школы прафсаюзаў). У дзіцячым садзе №4 г. Слуцка абнавілі басейн, у садах №№1, 10, 21 і 22 устанавілі воданагравальнікі.

Праводзяцца работы па замене водаправодных і каналізацыйных труб, сантэхпосуду, рамонце сістэм ацяплення, замене электрасвяцільняў і іншае.

Для павышэння якасці адукацыйнага працэсу набываецца камп’ютарная тэхніка, электронныя сродкі навучання, спартыўны інвентар. Установы дашкольнай адукацыі забяспечваюцца сродкамі выхавання, навучання, гульнямі і гульнявым абсталяваннем, спартыўным інвентаром у адпаведнасці з устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пералікам.

Кабінеты і спартыўныя залы ў школах, групы ў дзіцячых садах, будынкі, тэрыторыі ўстаноў адукацыі  да 1 верасня павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі.

Ірына ШЧАРБОВІЧ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения