Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Урачыстыя лінейкі прайшлі 1 верасня ў школах Случчыны

01.09.2018
Сёлетняе свята ведаў стала агульным і для дзяцей, і для дарослых у вёсцы Кляпчаны. На адкрыццё адноўленай базавай школы сабраліся і маладыя, і пажылыя.

– Калі ў 2005 годзе нашу школу закрылі, – гавораць вяскоўцы, – дык стала неяк самотна і сумна. А зараз  такая радасць: у нас зноў  будзе свая родная школа! Гэта і дзецям лягчэй, і дарослым прасцей, і ўсім нам святлей. Так прыемна глядзець, як дзеці і настаўнікі ў школу ідуць – яны як гарантыя пазітыўнай будучыні нашай вёскі.

Пакуль што ў школе будуць вучыцца 62 вучні, з іх – 3 першакласнікі. Нямнога, аднак ёсць надзея, што і тыя дзеці, якія выбралі для сябе гарадскія школы, з часам вернуцца ў сваю.

Як адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, усё залежыць ад таго, які старт, тэмп будзе ў гэтай навучальнай установе. Школа – гэта жывы арганізм. Яго моц, энергія і прывабнасць залежаць ад прафесіяналізму і мудрасці педагогаў, адказнасці і стараннасці вучняў, узаемаразумення і нераўнадушша бацькоў, ад жадання ўсіх іх ісці па шляху ведаў упэўнена, радасна і з аптымізмам.

Гэтага ад усяго сэрца пажадала настаўнікам, вучням і іх бацькам намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама  Ларыса Генадзьеўна Дабравольская.

Дырэктар адноўленай навучальнай установы  Антон Уладзіміравіч Мяцельскі выказаў шчырыя словы падзякі будаўнікам, бацькам – усім, хто прыклаў свае намаганні для адкрыцця, рамонту і стварэння сучаснай вучэбнай базы школы.

У добры шлях, школа, настаўнікі, вучні, бацькі і вяскоўцы! 

Галіна ЛЕМЕШ. 










К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения