Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

У Ісернскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа завітала чэмпіёнка паралімпійскіх гульняў Ірына Аляксандраўна Фядотава

11.05.2019
 У Ісернскі вучэбна-педагагічны комплекс  яслі-сад – сярэдняя школа ў дзень здароўя прыехала чэмпіёнка паралімпійскіх гульняў Ірына Аляксандраўна Фядотава.  

Кожную суботу мы стараемся зрабіць цікавай і незабыўнай. У красавіку, напрыклад, прайшло агульнашкольнае мерапрыемства, падчас якога вучняў знаёмілі з паралімпійскім спортам.    

Прагледзелі тэматычныя  відэафільмы, а працягам быў адкрыты дыялог з зямлячкай, Ганаровай жыхаркай Случчыны, трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай па веласпорце Ірынай Аляксандраўнай Фядотавай.

Ірына Аляксандраўна марыла стаць вясковай настаўніцай, але лёс усё перайначыў: праблемы са зрокам. Яна і падумаць не магла тады, што дасягне такіх вышынь у спорце. «Гэта сёння ў нас вялікія магчымасці, а ў мае часы не было нават падручніка са шрыфтам Брайля», – успамінае І.А. Фядотава. Але ёй шчасціла на добрых і чулых людзей. Людміла Гундзіловіч і Аляксандр Панцялееў здолелі навучыць яе жыць інакш: не толькі домам і работай. Жанчына знайшла сябе ў спорце. Са слоў Ірыны Аляксандраўны, пражыць па-іншаму яна не магла б, задаволена тым, што ёсць, не адчувае сябе чужой у сваім горадзе і ў сваім асяроддзі.

Узнагароды чэмпіёнкі мы патрымалі ў руках, пафатаграфавалі іх, паглядзелі фотаздымкі. Яшчэ даведаліся, што такое тандэм у веласпорце і многае іншае, атрымалі адказы на свае пытанні. Хрупкая, прыгожая і адначасова вельмі моцная, поўная аптымізму жанчына Ірына Аляксандраўна. І цяпер яна працуе над сабой: многа ходзіць, плавае, катаецца на каньках, ездзіць на веласіпедзе, пляце з нітак розныя вырабы. Цудоўны прыклад, як не скарыцца абставінам, змагацца і перамагаць.

Сустрэча вельмі спадабалася нам, і кожны, пэўна, задумаўся над сваім жыццём.

Галіна АСТРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара Ісернскага ВПК па выхаваўчай рабоце.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения