Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Торжественные линейки, посвященные Дню знаний, прошли в учреждениях образования Слутчины

01.09.2021
У Дзень ведаў на Случчыне ва ўстановах адукацыі прайшлі ўрачыстыя лінейкі. Кветкі, паветраныя шары, бесклапотныя першакласнікі, крыху сумныя выпускнікі... 

1 верасня гасцінна адчыніў дзверы для сваіх навучэнцаў і Гольчыцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа. Сёлета за парты ўстановы селі 62 навучэнцы, з іх тры адзінаццацікласнікі і сямёра першакласнікаў. Настаўнікаў, вучняў, бацькоў віншаваў ён з нагоды пачатку навучальнага года старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Янчэўскі.  Пажадаў поспехаў, трывалых ведаў, добрых падзей. Да віншаванняў далучыліся старшыня Першамайскага сельвыканкама Леанід Казак, дырэктар ААТ «Гольчыцкае» Леанід Петрушэня. Старшыня райвыканкама ўручыў першакласнікам кнігі «Мая Радзіма – Беларусь». 







Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Таццяна Корбут  пажадала ўсім плённага навучальнага года. На лінейцы былі традыцыйны наказ будучых выпускнікоў першакласнікам і іх слова ў адказ, падарункі. Павіншавалі навучэнцаў школы з Днём ведаў і выхаванцы ясляў-сада. Дарэчы, у іх таксама свята. Раней дзіцячы сад быў у Жылін Бродзе, там яго сёлета закрылі. А для дашкольнікаў абсталявалі яслі-сад у будынку школы.  З тарца школы – асобны ўваход для  рабят. Там камфортна і ўтульна: зрабілі добры рамонт, ёсць усё неабходнае для выхавання і развіцця рознаўзроставых дзяцей. Дырэктар вучэбна-педагагічнага комплексу Таццяна Корбут  шчыра дзякавала ўсім, хто меў дычыненне да рамонту і абсталявання дзіцячага сада.






Сёлета Год народнага адзінства. На ўрачыстай лінейцы вучні ўстановы, настаўнікі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а першы ўрок прайшоў на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнасці краіны». Дарэчы, для старшакласнікаў правёў урок аператыўны дзяжурны каманднага пункта в/ч 25886 Алег Сяргееў.
Пасля ўрачыстасці старшыня райвыканкама  пазнаёміўся з умовамі навучання і выхавання дзяцей у вучэбна-педагагічным комплексе, сустрэўся з настаўнікамі. Дарэчы, да новага навучальнага года ў класах установы праведзены касметычны рамонт, будзе там цяпер і медпункт. 

Шчырыя ўсмешкі вучняў, іх гоман і смех разбудзілі школу пасля летняга адпачынку. Няхай новы навучальны год стане для ўсіх яркім і плённым, будзе напоўнены творчасцю, цікавымі і карысным ведамі. 








Ірына КАВАЛЕНКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения