Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Святочны канцэрт да Дня настаўніка прайшоў у гарадскім Палацы моладзі.

11.10.2018
Святочны канцэрт да Дня настаўніка ладзілі 5 кастрычніка ў гарадскім Палацы моладзі.

Удзельнікаў урачыстасці сустракалі цудоўнымі мелодыямі ў выкананні аркестра СШ №8, дарылі ім прыгожыя кветачкі ручной работы, можна было сфатаграфавацца ў яркіх фотазонах.






Прывітальны адрас старшыні Слуцкага райвыканкама зачытаў  начальнік упраўлення па фінансах райвыканкама Уладзімір Леанідавіч Гога, павіншаваў усіх работнікаў сістэмы адукацыі Случчыны, уручыў падзякі  старшыні райвыканкама. Павіншавалі са святам педагогаў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька, з цёплымі словамі падзякі звярнулася да прысутных старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Міхайлаўна Кахановіч. Шэрагу работнікаў устаноў адукацыі Случчыны ўручаны ганаровыя граматы і падзякі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Слуцкага райвыканкама, абкама і райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адзначаны настаўніца нямецкай мовы гімназіі №2 Наталля Уладзіміраўна Красуцкая і дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Інэса Міхайлаўна Панамарова, граматай міністэрства – намеснік дырэктара гімназіі №1 Алена Іванаўна Бандарэнка. 

Цудоўныя канцэртныя нумары падрыхтавалі настаўнікі і вучні СШ №8, навучэнцы цэнтра дзіцячай творчасці.

На рэспубліканскім настаўніцкім свяце настаўніку інфарматыкі СШ №11 Уладзіміру Анатольевічу Жуку ўручылі Падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения