Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Старэйшая ў Беларусі школа — гімназія №1 г. Слуцка — адзначыла 400-годдзе. Дапоўнена. Відэасюжэт са святкавання

04.02.2018
 
Старэйшая ў Беларусі школа — гімназія №1 г. Слуцка — адзначыла 400-годдзе. Урачыстасць прайшла ў гарадскім Доме культуры 3 лютага. 

Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся 3 лютага, у суботу, калі традыцыйна сустракаюцца выпускнікі.

Чатыры стагоддзі... Колькі знакамітых асоб, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу краіну і Случчыну, атрымалі ў гімназіі №1 трывалыя веды: вучоныя, педагогі, медыкі, літаратары, грамадскія дзеячы.  І сёння кожны навучэнец гімназіі №1 мае магчымасць упісаць сваю яскравую старонку ў летапіс установы. 

Да юбілейнага дня нараджэння ў гімназіі абнавілі інтэр’еры, падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, а 3 лютага сабраліся ў гарадскім Доме культуры, каб павіншаваць калектыў, ветэранаў, гімназістаў і іх бацькоў, выпускнікоў установы са слаўнай датай. На свяце прысутнічалі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Іванавіч Сірэнка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Каржова, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Мікалаеўна Казак, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, іншыя шматлікія госці. Навучэнцы гімназіі падчас экскурсіі па абноўленым будынку пазнаёмілі з асноўнымі вехамі гісторыі ўстановы адукацыі і расказалі пра яе выдатных выпускнікоў, партрэты якіх размешчаны на сценах.

Творчыя майстар-класы  прадставілі педагогі і навучэнцы, у бальнай зале юныя танцоры выканалі класічны танец, гімназісты-музыканты парадавалі цудоўнымі мелодыямі, выпускніца гімназіі, а цяпер педагог дадатковай адукацыі Аксана Аляксандраўна Піхцярова прадэманстравала калекцыю мадэлей жаночага адзення, з якімі была неаднаразовай фіналісткай фестывалю-конкурсу моды «Млын моды».
У фае гарадскога Дома культуры збіраліся выпускнікі розных гадоў, разглядвалі фотаздымкі, цёплыя ўспаміны сагравалі сэрцы. 

Жанне Пятроўне Гурбо, выпускніцы 1958 года, найбольш запомніўся першы танец на выпускным вечары: яе запрасіў дырэктар Леанід Мікалаевіч Кузняцоў. Гэта вельмі ўсхвалявала семнаццацігадовую дзяўчыну. Аднакласнікі Жанны Пятроўны Уладзімір Маркавіч Кохан і Уладзімір Іванавіч Шатэрнік дагэтуль помняць усіх сваіх педагогаў. Моцны быў калектыў, гавораць яны, далі многа ведаў. І клас іх быў вельмі добры, дружны. Нездарма і праз 60 гадоў сабраліся некаторыя з таго выпуску. 

Пра якасць ведаў сённяшніх гімназістаў сведчаць іх шматлікія дасягненні, у тым ліку на розных навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах. Гэта было прадстаўлена на стэндах у фае другога паверха Дома культуры. Выпускнікі з цікавасцю знаёміліся з інфармацыяй.

Каля аднаго са стэндаў – былыя вучні ў той час сярэдняй школы №1, якія скончылі ўстанову ў 1967 годзе. У верасні яны адзначалі пяцідзесяцігоддзе з дня выпуску і на юбілей роднай школы сабраліся зноў з задавальненнем. Аляксандр Георгіевіч Доўбік з самага выпуску не жыве на радзіме, застаўся пасля заканчэння навучальнай установы ў Пецярбургу, але стараецца прыязджаць у Слуцк кожны год, каб пабачыць родных, наведаць могілкі. І хоць лёс раскідаў па свеце аднакласнікаў, некаторыя згубіліся, яны сустракаюцца кожныя пяць гадоў. Школьнае сяброўства – гэта на ўсё жыццё, практычна кожны год Аляксандр Георгіевіч з радасцю бачыцца з Уладзімірам Бязрукавым і Уладзімірам Гарбачом, Вялянцінай Кузняцовай, Антанінай Кругловай і некаторымі іншымі. Цягне на радзіму, гаворыць ён, гэта сваё, роднае.

Харэаграфічная пастаноўка выпускніка гімназіі №1 Аляксея Мазаніка злучыла гісторыю ўстановы і гісторыю краіны. Дырэктар гімназіі Алена Мікалаеўна Міронава павіншавала ўсіх са святам, падзякавала ветэранам. Успомнілі тых, хто пайшоў з жыцця. Шмат цёплых слоў прагучала ад гасцей урачыстасці. Педагогам гімназіі №1 уручаны граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падзякі старшыні Мінаблвыканкама, ганаровыя граматы Слуцкага райвыканкама і падзякі старшыні райвыканкама,  падзякі начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, калектыву – каштоўныя падарункі і Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Творчы падарунак да юбілею для ўсіх – цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная навучэнцамі, выпускнікамі, педагогамі і бацькамі.

Заснавальнікі гімназіі, яе выпускнікі, ветэраны, сённяшнія педагогі і навучэнцы – усе яны гонар установы, гонар Случчыны.

Ірына МІРГАРАДАВА.




Татьяна Левченко (Гутикова), выпускница средней школы №1 г. Слуцка 1992 года к юбилею гимназии написала стихотворение «Воспоминания о школе». Татьяна поздравляет всех своих учителей и одноклассников (особенно свой 8 «Г») с юбилеем родного учебного заведения,  с особой теплотой вспоминает любимую учительницу Татьяну Николаевну Новик, а также Нину Ивановну Доморад и Елену Аркадьевну Веревку (Тычину), Любовь Григорьевну Башуру и Надежду Михайловну Грицкевич. Всем огромная благодарность и признательность.

Воспоминания о школе

Бегут года…У всех свои заботы,
Давно минули школьные года…
У каждого из нас семья, работа,
Но вспомнить прошлое полезно иногда…

Бегут года…У всех свои заботы,
Давно минули школьные года…
У каждого из нас семья, работа,
Но вспомнить прошлое полезно иногда…

Все реже мы встречаемся вживую,
Все чаще в «Одноклассниках», в «ВК»…
Не потерять бы память дорогую, 
Ведь есть что вспомнить всем наверняка.

Как в первый класс пришли с большим букетом,
За парты дружно сели в первый раз…
Сияло все тогда волшебным светом,
Казалось, целый мир открыт для нас!

Нас научила здесь писать, читать, учиться,
Мечтать, дружить, обиды не тая, 
Всегда к вершине знания стремиться
Учительница первая моя.

Она для нас и впрямь была как мама:
Любила, помогала, берегла,
А иногда и в строгости держала,
За все, дала что – честь ей и хвала!

Как было здорово! Старались мы учиться            
И выводить каракули в  тетрадь,
Хотели сами мы всего добиться
И с гордостью похвальный лист держать!

Мы по ступенькам дальше поднимались…
И были новые у нас учителя,
После уроков с нами занимались,
Все знанья отдавали нам сполна!

Мы выучили страны и столицы,
И формулы все знали назубок,
И знаменитостей мы узнавали лица,
Так интересен каждый был урок!

Законы, алгоритмы, теоремы, 
Созвездия, движения планет, 
Романы, повести, рассказы и  поэмы…
Сто тысяч «почему?» нашли ответ.

Нас научили Шукшина читать, Купалу, Горького
И грамотно писать и говорить…
Историю встречали мы восторгами,
Нас научили Родину любить!

Факультативы, конкурсы, олимпиады…
Тимуровский отряд – он тоже был!
И помогали мы не за награды,
А потому, что ветеран их заслужил!

Учили шить нас и вязать, готовить,
Как пуговицы к ткани пришивать.
Доказывать, искать, шутить и спорить,
Достойным человеком в жизни стать!

В бассейне плавали, стреляли в тире,
И в волейбол играли, и в гандбол,
И обсуждали новости в стране и мире, 
В кино ходили дружною гурьбой.

Ходили и в музеи, и в походы,
И песни пели у вечернего костра…
Учитель с нами был в любое время года,
Не забывается такое никогда!

Нам повзрослеть поскорее  хотелось
И вот промчалась школьная пора…
Ну а потом, как в песне грустной пелось,
Ушли мы все со школьного двора…

Сегодня  я сама и педагог, и мама, 
Но не забуду свою школу никогда.
Пускай бегут года, а я твержу упрямо: 
«То время в моем сердце навсегда!»

Вернуться в те года порой так хочется…
Но время неподвластно тут.
Вы помните своих учителей по именам и отчествам!
Пока мы помним их – они живут!

Вы научили нас любви и уважению,
Вы научили  делать добрые дела.
На все у вас хватало сил  и времени,
Спасибо вам, МОИ УЧИТЕЛЯ!

Пусть снова за окном шуршат березы,
Как раньше в школу звонок позовет.
Пусть душа, как букетик мимозы
В этот праздничный день  расцветет!

С юбилеем, любимая школа!
Знаю точно, все было не зря!
Благодарю вас за все, как умею,
И низкий вам поклон, МОИ УЧИТЕЛЯ!
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения