Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Школьны кірмаш

22.08.2018
Вось і заканчваецца лета. Неўзабаве пачнуцца заняткі ў школах. Вучні, педагогі і  бацькі ўжо рыхтуюцца да новага навучальнага года. Сшыткі і дзённікі, ручкі, фарбы, алоўкі і яшчэ многа дробязей і не толькі спатрэбіцца для асваення навук.

Канцылярскія прыналежнасці і абноўкі ў вучнёўскі  гардэроб можна набыць на школьных кірмашах і ў магазінах раёна. 

18 жніўня на пляцоўцы каля ўнівермага «Слуцк» на школьным кірмашы  ладзілі традыцыйную забаўляльную праграму. Вясёлая Баба Яга гуляла з дзеткамі, а песні ў выкананні ўдзельнікаў узорнай эстраднай студыі «Звездопад» (кіраўнік Алена Кліменка) гарадскога маладзёжнага цэнтра падтрымлівалі добры настрой.



У гандлёвай палатцы ад універмага «Слуцк» і, вядома, у самом універмагу – усё неабходнае да навучальнага года, ад сшыткаў да верхняга адзення і абутку. 
Шасцікласніца Насця Лукашэнка выбірала на кірмашы школьную форму, а для малодшага брата набылі заплечнік. Дзяўчынка ўжо сумуе па аднакласніках і з нецярпеннем чакае першае верасня.



Арцём Шаўцоў набываў на кірмашы, як кажуць, апошнія дробязі. Усё неабходнае да школы яму куплялі на працягу лета. 

Трэцякласніца Дар’я Шацько разам з мамай прыйшла за канцылярскімі таварамі.

– Выбар зрабіць няпроста, – прызналася дзяўчынка, – усё такое прыгожае і яркае.
Прадавец 6 разраду ўнівермага «Слуцк» Вольга Чорная адзначыла, што  найбольш набываюць цяпер канцылярскія тавары, ранцы, бялізну, прычым, перавагу пакупнікі аддаюць асартыменту айчынных вытворцаў.

– Падчас школьных кірмашоў, калі дзейнічаюць зніжкі і акцыі, людзей у нас значна больш, – адзначыла прадавец. 

Школьныя кірмашы – цудоўная магчымасць у адным месцы купіць усё неабходнае, тут прадстаўлены шырокі асартымент тавараў, на любы густ і кашалёк.

Як паведамілі ў аддзеле гандлю і паслуг Слуцкага райвыканкама, 70 аб’ектаў гандлю ажыццяўляюць продаж тавараў школьнага асартыменту, у 45 з іх аформлены пастаянныя куткі першакласнікаў, школьнікаў, у 35 арганізаваны да школьнага сезона. Школьныя тавары можна набыць на кірмашах каля ўнівермага «Слуцк», ЗАТ «Гандлёвы дом» (Базарная плошча), каля магазіна «ProЗапас» і іншых.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения