Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Школа актыўнага грамадзяніна: крок у будучыню

06.02.2020
У Лядненскай сярэдняй школе адбыліся чарговыя заняткі ў «Школе Актыўнага Грамадзяніна», у якіх прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў. Тэма заняткаў – «Ганаруся сваімі славутымі землякамі».

Госцем мерапрыемства стаў Мікалай Рыгоравіч Красуцкі, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі, які з ахвотай згадзіўся правесці гутарку з нашымі навучэнцамі за круглым сталом.

У ходзе дыялогу Мікалай Рыгоравіч расказаў аб дзейнасці арганізацыі, аб яе дасягненнях,  перспектывах далейшага развіцця. Усе з задавальненнем слухалі Мікалая Рыгоравіча, бо амаль кожны навучэнец мае пэўнае дачыненне да прадпрыемства: у кагосьці там працуюць бацькі, сваякі альбо суседзі.

Прыемна было даведацца, што ДП «Саўгас «Рачкавічы» па многіх паказчыках займае лідзіруючыя пазіцыі ў Слуцкім раёне, а таксама годнае месца на рэспубліканскім узроўні. Мікалай Рыгоравіч падкрэсліў, што гэта заслуга ўсяго калектыву. Ён з асаблівай цеплынёй расказваў пра механізатараў, жывёлаводаў, паляводаў.

Па заканчэнні гутаркі Мікалай Рыгоравіч падкрэсліў, што будзе рады бачыць нашых выпускнікоў у якасці работнікаў прадпрыемства: адказных, добрасумленных, адукаваных.

Апора любой дзяржавы – гэта яе народ, які старанна і рупліва сваёй працай рухае нашу краіну наперад. І сапраўды нам, беларусам, ёсць кім ганарыцца. Сотні імён гучаць штодзённа па тэлевізары і радыё. Але гэта не проста імёны. За кожным з іх свая гісторыя, свой працоўны, творчы подзвіг.

Невыпадкова ў народзе кажуць: «Якая справа, такая і слава». Кожны з нас павінен імкнуцца наперад, вучыцца, развівацца, працаваць, каб у будучыні дасягнуць поспеху і пацвердзіць званне годнага чалавека.

Дар’я ДАЙНЕКА,
настаўнік нямецкай мовы Лядненскай сярэдняй школы.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения