Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Секреты комнатной пыли, от папируса к бумаге, вред и польза соли, удивительный пластилин и многое другое. Дополнено

27.01.2018
Юныя навукоўцы сабраліся 27 студзеня ў СШ №13, дзе прайшоў раённы конкурс работ даследчага характару малодшых школьнікаў «Я – даследчык».
Маштабнае мерапрыемства праводзіцца ўжо ў сёмы раз. Яго мэта – стварэнне ўмоў для выяўлення і раскрыцця інтэлектуальнага, творчага патэнцыялу  малодшых школьнікаў.
У конкурсе прынялі ўдзел 43 вучні 1 – 4 класаў з 24 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна. Малодшыя школьнікі прадставілі свае даследаванні ў чатырох намінацыях: «Прыродазнаўства» (жывая і нежывая прырода), «Гуманітарныя веды», «Фізіка. Матэматыка. Тэхніка».

Удзельнікаў прывітала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Іна Алікаўна Серадзінская:
– Прыемна, што юныя случчане актыўна цягнуцца да ведаў, даследуюць, вучацца таму, што спатрэбіцца ім далей у жыцці. Напэўна, яны абяруць для сябе інтэлектуальныя прафесіі. Дарагія нашы юныя даследчыкі, вы ўжо пераможцы. Жадаю вам поспехаў у абароне сваіх работ.

Шматлікія стэнды з прэзентацыямі даследчых работ адразу настройвалі на сур'ёзны лад. Тут усё было як на сапраўднай навуковай канферэнцыі.
Вельмі ярка ўменні і навыкі даследчыкаў выявіліся ў дзяцей падчас уласных творчых пошукаў. Такія недзіцячыя тэмы, як «Якая вада чыстая?», «Адкуль у хлебе столькі дзірачак?», «Загадкавыя Е-шкі», «Ад папірусу да паперы», «Сакрэты пакаёвага пылу», «Ці бульбашы мы?», «Вішня ў калядных абрадах і традыцыях беларусаў» і іншыя, юныя даследчыкі абаранялі з дарослай сур'ёзнасцю, усебакова і глыбока вывучаючы выбраную тэму, здзяйсняючы сваё маленькае адкрыццё.

Даследаванні, прадстаўленыя на суд журы, былі арыгінальнымі, цікавымі і запамінальнымі. Адны, здзяйсняючы матэматычныя падлікі, спісвалі дошку формуламі, іншыя з гордасцю прэзентавалі вынікі сваіх доследаў і навуковых пошукаў. Кожны ўдзельнік па-свойму змог здзівіць сваёй навуковай знаходкай.

Падчас абароны работ для бацькоў удзельнікаў у актавай зале быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма. Там жа пакуль журы падводзіла вынікі конкурсу прайшоў святочны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі СШ №13.

Кожны ўдзельнік конкурсу атрымаў пасведчанне ўдзельніка і салодкі прыз. 19 хлопчыкаў і дзяўчынак былі адзначаны дыпломамі I, II і III ступеняў.

  • Пераможцамі першага (раённага) этапу конкурсу сталі:
Дана Токарава, вучаніца 3 класа СШ №10 імя С.Ф. Рубанава (секцыя «Прыродазнаўства» (жывая прырода);
Марыя Рудзеня, вучаніца 3 класа СШ №10 імя С.Ф. Рубанава (секцыя «Прыродазнаўства» (нежывая прырода);
Сафія Рудзь, вучаніца 3 класа СШ №13 (секцыя «Гуманітарныя веды»);
Аляксандр Чухольскі, вучань 2 класа СШ №13 (секцыя «Фізіка. Матэматыка. Тэхніка»).

Яны прадставяць Случчыну на абласным этапе конкурсу.

Ірына МАЛЯЎКА.






























 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения