Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі – цудоўная магчымасць для дзяцей выбраць сабе цікавы занятак

12.09.2018
З 3 па 8 верасня ва ўстановах дадатковай адукацыі Слуцка, у школах прайшлі выстаўкі, майстар-класы, прэзентацыі, творчыя пляцоўкі, канцэрты, экскурсіі, якія пазнаёмілі школьнікаў з кірункамі дзейнасці ўстаноў, прадэманстравалі дасягненні іх навучэнцаў. У вольны час чаму толькі не навучышся пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў, толькі выбірай!








У эколага-біялагічным цэнтры ў гэтым навучальным годзе працуюць 42 аб'яднанні па інтарэсах, з іх 21 – на базе сярэдніх школ №№2, 4, 6, 10 імя С.Ф. Рубанава, 11, 12, 13, гімназій №№1, 2. Адкрыты новыя аб'яднанні: «Дзікая прырода Беларусі», «У гармоніі з прыродай», «Чароўная палітра прыроды», «Медунічка», «Экалогія і жыццё».

Малодшых школьнікаў (6 – 10 гадоў) чакаюць у аб’яднаннях па інтарэсах «Займальная біялогія» (цікава пра расліны і жывёл, экалагічныя гульні і іншае), «Калаварот» (гісторыя і прырода Беларусі, традыцыі і звычаі продкаў, падарожжы) і іншых. Для старэйшых рабят таксама многа прапаноў: «Эўрыка», «Прырода і фантазія», «Здравушка», «Саламяная майстэрня» і іншыя. Той, хто захапляецца прыродай, хоча раскрыць яе загадкі і тайны, бліжэй пазнаёміцца з жывёльным і раслінным светам Беларусі, абавязкова знойдзе для сябе тут кампанію аднадумцаў.

Тых, хто цікавіцца тэхнікай, чакаюць у цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнцкай моладзі. Тут працуюць гурткі: суднамадэльны, авіямадэльны, аўтамадэльны, трасавага мадэлізму, радыётэхнічны, матацыклістаў, рэстаўрацыі тэхнікі, тэхнічнага мадэліравання, робататэхнікі і іншыя. Акрамя гэтага ў цэнтры развіваюць і творчыя здольнасці навучэнцаў. Тут можна займацца выпільваннем і выпальваннем, разьбой па дрэве, атрымаць азы фота- і відэаздымкі, навучыцца маляваць у аб’яднанні па інтарэсах «Інжынерны малюнак і каларыстыка».

Цэнтр дзіцячай творчасці запрашае ў 71 аб’яднанне па інтарэсах. Найбольш папулярныя – харэаграфічны напрамак, маляванне, спевы, гітара, лепка, тэатр. Тут можна займацца і рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Падчас тыдня ўстаноў дадтковай адукацыі педагогі ЦДТ правялі цікавыя мерапрыемствы, у тым ліку сумесна з іншымі цэнтрамі. А завяршылі прыгожай шоу-праграмай. Удзельнікі творчых калектываў цэнтра дзіцячай творчасці, сярод якіх узорныя «Папараць-кветка», «Непаседы», «Сінтэз», падрыхтавалі канцэрт. А пасля ўсе разам з гледачамі выйшлі на пляцоўку перад цэнтрам і правялі танцавальны флэшмоб  «У рытмах ЦДТ». Спадабалася і ўдзельнікам, і гараджанам, якія аказаліся побач.

Установы дадатковай адукацыі прапануюць многа самых розных цікавых заняткаў, якія можна выбраць як хобі. Акрамя гэтага дзяцей чакаюць установы культуры, дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву, спартыўныя аб’екты, дзіцячыя пакоі па месцы жыхарства. Ёсць дзе правесці вольны час, выбірайце.

Ірына ШЧАРБОВІЧ.

















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения