Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Раённая педагагічная канферэнцыя адбылася ў Слуцку 29 жніўня. Дапоўнена відэасюжэтам

29.08.2019
 Раённая педагагічная канферэнцыя адбылася ў Слуцку 29 жніўня.




Настаўнікі і выхавальнікі, педагогі дадатковай адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, маладыя сецыялісты, прадстаўнікі грамадскіх, маладзёжных арганізацый сабраліся на вялікі педсавет. 

На педагагічнай нарадзе прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава і іншыя. 






Тэматычныя пляцоўкі "Мая малая радзіма", "Жывая памяць пакаленняў", "Случчына спартыўная", "Моладзь. Гонар. Перспектыва" і іншыя прадставілі дасягненні сістэмы адукацыі раёна за 2018/2019 навучальны год. 
 

Павіншаваў педагогаў старшыня райвыканкама А.У. Янчэўскі, падзякаваў за добрасумленную працу, уручыў ганаровыя граматы і падзякі. 
 
Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручылі намесніку дырэктара гімназіі №1 Алене Уладзіміраўне Хвясечка, грамату Міістэрства адукацыі – настаўніку фізікі СШ № 11 Дзмітрыю Валер'евічу Чарнову. Адзначаны і іншыя педагогі Случчыны.



На канферэнцыі па традыцыі ўшанавалі ветэранаў педагагічнай працы, прынялі ў педагагічную сям'ю маладых спецыялістаў.

Святочны настрой падтрымаў прыгожы канцэрт.

Падрабязнасці– у "Слуцкім краі". Будзе больш фота.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения