Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

У сельгасарганізацыі раёна працаўладкаваны 39 маладых спецыялістаў

04.09.2018
Сёлета ў сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна працаўладкаваны 39 выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю. 

Сярод выпускнікоў ВНУ 17 накіраваны менавіта ў сельгасарганізацыі. У ліку працаўладкаваных маладых спецыялістаў 14 праходзілі навучанне па мэтавых дагаворах (5 – ВНУ, 9 – сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы). 

На Случчыну на першае працоўнае месца прыехалі выпускнікі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта  (5 чалавек), Гроденскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (6), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (5), Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (1).

Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Слуцкага райвыканкама, усе выпускнікі навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю, якія прыехалі на месца працы не па месцы жыхарства, атрымалі так званыя пад’ёмныя ў памеры службовага акладу, стыпендыю, калі яна не была выплачана ўстановай адукацыі. Маладыя спецыялісты на працягу ўсяго тэрміну адпрацоўкі (два гады) дадаткова будуць атрымліваць даплату ў памеры 2 ставак першага разраду, калі яны застануцца далей працаваць у гаспадарцы – наступныя тры гады ў памеры 3 ставак першага разраду.

Спецыялісты сельгасарганізацый раёна праводзяць прафарыентацыйную работу сярод старшакласнікаў: наведваюць школы, гутараць з выпускнікамі. Як вынік, сёлета 12 выпускнікам школ выдадзены мэтавыя дагаворы для навучання ва ўстановах адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Дарэчы, мэтавыя дагаворы прадугледжваюць дадатковыя выплаты студэнту: ад 2 да 5 базавых велічынь штомесяц. Акрамя гэтага студэнт атрымлівае стыпендыю. А па заканчэнні навучання выпускніку ўстановы гарантована працоўнае месца. Па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу калектыўныя дагаворы сельгасарганізацый дапоўнены пунктамі, у адпаведнасці з якімі маладыя спецыялісты частку водпуску будуць атрымліваць летам.  

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения