Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

«Педагог па прызванні»

14.08.2019
На рэдакцыйную пошту прыйшло пісьмо ад случчанкі Таісіі Новік. У ім яна расказвае пра сваю былую калегу, настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства Лілію Паўлаўну Сакавец.

У 1986 годзе да нас, у СШ №3 г. Слуцка, па размеркаванні прыйшла працаваць настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства Лілія Паўлаўна Сакавец. Маладая, прывабная, яна ўлілася ў вялікі калектыў настаўнікаў і вучняў, якіх на той час было амаль 600 чалавек. Яе педагагічны шлях толькі пачынаўся... 

Адміністрацыя і мы, настаўнікі, сустрэлі маладога спецыяліста прыязна, і Лілія Паўлаўна і сёння паважліва ўспамінае тых, хто быў побач у патрэбны час: І.С. Дубовік, М.М. Анісава, Н.М. Міхнюк, Ф.М. Шалкоўскую, Э.Р. Скорую...

– Час бяжыць хутка. Зазірнуўшы ў мінулае, перш за ўсё ўспамінаеш тых, з кім рабіла першыя крокі педагога і з кім надоўга звязала жыццё, – дзеліцца думкамі Лілія Паўлаўна. – Ужо больш за 30 гадоў прайшло, як рэарганізавалі СШ №3, шкадую, што ўжо пайшлі з жыцця некаторыя настаўнікі, што сумленна працавалі ў вялікай, але ўтульнай школе. Вядома, як важна ў пачатку прафесійнай дзейнасці апынуцца ў калектыве, дзе цябе прымаюць і падтрымліваюць. У гэтым мне пашанцавала. Задзел, атрыманы ў СШ №3, вельмі дапамог, калі мы перайшлі ў СШ №11. З часам прыходзіў вопыт, расла кваліфікацыя. Сёння ў мяне вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

Што вызначае працу настаўніка? На мой погляд, гэта ўдзячнасць вучняў, і былых, і цяперашніх. Паказчык адметнай работы таксама пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў работ даследчыцкага характару, высокія балы вучняў на цэнтралізаваным тэсціраванні.

Ёсць і пазашкольная дзейнасць. Напрыклад, прадметны тыдзень. Сёлета яго прысвяцілі Году малой радзімы.

Фотаздымак Ліліі Паўлаўны Сакавец быў размешчаны на раённай Дошцы гонару, яна неаднаразова адзначана граматамі розных узроўняў.

Лілія Паўлаўна класны кіраўнік аднаго з лепшых класаў школы. Яна ўвесь час у пошуку эфектыўных форм працы, стасункаў з вучнямі і іх бацькамі. Упэўнена, што і ў настаўніцкім калектыве Лілія Паўлаўна ў ліку паважаных.

Зычу Ліліі Паўлаўне і надалей заставацца такой жа актыўнай працаўніцай і паважлівай да нас, яе першых калег.

Таісія НОВІК,
жыхарка г. Слуцка.

Фота з архіва «Слуцкага краю».
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения