Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Пад знакам вясенняга свята

14.03.2019
За што мы любім вясну? За сонца, якое з кожным днём усё больш шчодрае, за вясёлы гоман ручаёў, якія імкліва бягуць па сцежках, за народжанае зноў жаданне ствараць, кахаць, жыць… Пад знакам першага вясенняга свята – прыгожага, пяшчотнага – Дня жанчын прайшоў мінулы тыдзень у Ленінскім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад – сярэдняя школа. 



7 сакавіка выхаванцы рознаўзроставай групы запрасілі на ранішнік «Чырвоная Шапачка» сваіх матуль і бабуль. У госці да дзяцей прыйшлі казачныя героі, якія дапамагалі віншаваць прысутных і ствараць святочны настрой. Рабяты спявалі песні, расказвалі вершы, а напрыканцы мерапрыемства падарылі матулям кветкі і паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі.



Нішто так не збліжае педагогаў, бацькоў і дзяцей, як сумесныя святы і забавы. Менавіта таму ў нашай установе стала традыцыяй правядзенне сумесных спартыўных святаў. Пасля ранішніка ў саду святочную эстафету прынялі вучні. У спартыўнай зале ВПК прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства «Міс Вясна». З захапленнем удзельнічалі ў вясёлых конкурсах і эстафетах тры каманды: «Люкс» (каманда матуль), «БЭМС» (каманда настаўнікаў) і «Non-stop» (каманда дзяўчынак старшых класаў). Спартыўны запал і жаданне прынесці перамогу сваёй камандзе захоплівалі ўдзельніц: кожная старалася з усіх сіл прыйсці да фінішу першай. Перамагла каманда дзяўчынак «Non-stop». Аднак галоўным вынікам сталі станоўчыя эмоцыі і задавальненне ад сумеснай справы. Дарэчы, хлопчыкі таксама не засталіся ў гэты дзень убаку: яны радавалі ўдзельніц і гасцей мерапрыемства тэатральнымі, музычнымі і танцавальнымі нумарамі.




Прыемным падарункам стаў святочны канцэрт узорнага ансамбля народнай песні «Святкі» Палаца дзяцей і моладзі «Золак» г. Мінска (кіраўнік Рудкоўская Марына Іосіфаўна), які адбыўся 9 сакавіка. Фальклорны ансамбль паспяхова ўдзельнічае у песенных конкурсах не толькі Беларусі, але і Расіі, Польшчы, Італіі, Балгарыі, Швецыі і іншых краін. У рэпертуары ансамбля – беларускія каляндарна-абрадавыя, сямейна-бытавыя песні, пазаабрадавыя песні і сцэнічныя пастаноўкі абрадаў. У нашай установе адукацыі ансамбль «Святкі» правёў Масленіцу – свята, якое адлюстроўвае агульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны, з росквітам прыроды і самога чалавека. Дзякуючы юным артыстам гледачы далучыліся да здабыткаў беларускага песеннага фальклору, атрымалі асалоду ад гучання мілагучнай беларускай мовы, змаглі па-іншаму паглядзець на народныя традыцыі і абрады. 



На гэтай прыемнай ноце і завяршыўся святочны тыдзень у нашай установе адукацыі.

Ірына Хазяшава, настаўніца Ленінскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения