Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Навучэнка СШ №12 адзначана дыпломам рэспубліканскага ўзроўню

14.12.2021
Навучэнцы сярэдняй школы №12 г. Слуцка прынялі ўдзел у Х Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў, якая была прысвечана 480-годдзю з дня нараджэння вядомага архітэктара Яна Марыя Бернардоні. Яна прайшла ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».

На канферэнцыі прагучалі 18 выступленняў, якія тэматычна дзяліліся па такіх секцыях як «Станаўленне барока на тэрыторыі Беларусі», «Жыццё і дзейнасць Яна Марыі Бернардоні», «Лёс архітэктурнай спадчыны Яна Марыі Бернардоні» і »Захаванне культурнага асяроддзя Нясвіжа». 





Навучэнка 10 «А» класа Анастасія Долбік выступіла перад прысутнымі з дакладам па тэме «Станаўленне і росквіт барока на Случчыне (XVII-XVIII стст.)».  Анастасія адзначана дыпломам удзельніка  канферэнцыі, а яе праца ўключана ў электронны зборнік работ навукова-практычнага форуму. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Андрэй Нядзелька. Для ўдзельнікаў была праведзена экскурсія па замку Радзівілаў. 

Наталля Чухольская,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ№12.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения