Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Мы сэрца птушкам аддаём!

30.01.2019
Цікава і пазнавальна праходзяць сустрэчы членаў клуба АПБ «Крылаты дазор» сярэдняй школы №9. Малодшыя школьнікі не толькі самі адкрываюць таямніцы цудоўнага свету птушак, але і дзеляцца сваімі ведамі з іншымі.

У сярэдзіне студзеня юныя дазораўцы прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Птушкі ля кармушкі». Школьнікі загадзя падрыхтаваліся: размясцілі  кармушкі на прышкольным участку, распрацавалі меню для птушак з улікам асаблівасцей кожнага віду, падрыхтавалі заданні для квэста «Птушыныя размовы». 19 студзеня, у шосты школьны дзень, удзельнікі квэста расшыфроўвалі назвы  месцаў, дзе знаходзіліся падказкі, выконвалі розныя заданні. Падчас гульні яны паглядзелі відэафільм «Цікавыя факты пра сінічак», зняты дазораўцамі; вырашылі «кватэрнае пытанне» для птушак зімой; пазнаёміліся з народнымі прыкметамі і рэцэптамі птушыных ласункаў; вялі падлік птушак каля кармушак. Юныя арнітолагі  нагадалі прысутным, як важна падкормліваць птушак у холад і мароз. Малодшыя школьнікі з задавальненнем вучыліся гатаваць для крылатых сяброў прысмакі, якія потым размясцілі каля кармушак. Чым больш разнастайным будзе пачастунак, тым больш відаў птушак можа наведацца да зімовай сталоўкі. Птушкі  ведаюць, што кармушкі на гэтым прышкольным участку заўсёды поўныя, бо тут вучацца  самыя клапатлівыя і ўважлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. 

Жанна ВАЛЕТКА, 
кіраўнік клуба «Крылаты дазор» СШ №9.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения