Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Канферэнцыя педагагічных работнікаў Случчыны адбылася 28 жніўня. Дапоўнена відэасюжэтам і фотаздымкамі

31.08.2018
Вольга Масакоўская, Дзмітрый Гаўрыльчык, Дар’я Сарачынская


Раённая настаўніцкая нарада прайшла ў Слуцку 28 жніўня. Падведзены вынікі, абазначаны асноўныя напрамкі дзейнасці на 2018/2019 навучальны год. Традыцыйна ўшанавалі ветэранаў педагагічнай працы, пазнаёміліся з маладымі спецыялістамі.

Перад гарадскім Домам культуры размясціліся тэматычныя пляцоўкі, выстаўкі, падрыхтаваныя ўстановамі адукацыі, у фае Дома культуры былі прадстаўлены таксама вынікі даследчай дзейнасці.

На пленарным пасяджэнні ўдзельнікаў педагагічнай канферэнцыі вітаў старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, падзякаваў ветэранам педагагічнай працы, пажадаў плёну і творчасці вопытным педагогам і маладым спецылістам. 

Задача настаўніка не проста даць веды, а навучыць школьнікаў іх здабываць, думаць нестандартна, хутка знаходзіць аптымальныя рашэнні, выконваць сваю работу якасна, адзначыў А.У. Янчэўскі. Важна, каб вучні разумелі, што роднай зямлі патрэбны энергія кожнага жыхара, вера ў сваю краіну і клопат пра яе. 

Сістэма адукацыі – гэта адзін з асноўных актываў устойлівага развіцця раёна.

У новым навучальны годзе на Случчыне свае асаблівасці: адкрываецца Кляпчанская базавая школа, аграрны клас у Вясейскай сярэдняй школе, для дзесяцікласнікаў будзе арганізавана прафесійнае навучанне. У раёне ўжо працуюць профільныя класы: педагагічныя, ваенна-патрыятычныя, кадэцкія, спартыўныя.

Кожная ўстанова адукацыі павінна стаць найбольш камфортнай і бяспечнай для знаходжання дзяцей, са спрыяльным маральна-псіхалагічным кліматам.

Ад ўзроўню прафесіяналізму педагагічных кадраў залежыць якасць работы ўстановы адукацыі, адзначыў у дакладзе начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька. 393 педагогі атрымалі ў 2017/2018 навучальным годзе ўзнагароды абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У алімпіядным руху прынялі ўдзел больш за 2 000 вучняў. Па выніках абласных прадметных алімпіяд у навучэнцаў слуцкіх школ 26 дыпломаў, 3 дыпломы рэспубліканкага ўзроўню. Юныя случчане паспяхова прымаюць удзел у фестывалі даследчыцкіх работ дашкалят і малодшых школьнікаў. 14 слуцкіх школьнікаў прэміраваны спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных і таленавітых навучэнцаў і студэнтаў. Навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі заваявалі 765 узнагарод на конкурсах і фестывалях, аб якасці арганізацыі спартыўнай работы ў раёне сведчаць у тым ліку 17 абласных і 10 рэспубліканскіх узнагарод у спаборніцтвах па гандболе, плаванні, барацьбе вольнай, лёгкай атлетыцы, валейболе.

Спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай ахоплена 99% дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У сакавіку бягучага года Слуцку прысвоены ганаровы статус «горад, дружалюбны дзецям». 

49 маладых спецыялістаў прыбылі на першае працоўнае месца ва ўстановы адукацыі Слуцкага раёна. Случчанкі Вольга Масакоўская і Дар’я Сарачынская пачынаюць сваю прафесійную дзейнасць у Слуцкім цэнтры турызму. Вольга пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта будзе агентам па турызме. А Дар’я, выпускніца Нясвіжскага дзяржаўнага  каледжа імя Я. Коласа, працягне любімую справу: 5 гадоў яна наведвала гурток па турызме, а цяпер сама будзе вучыць дзяцей азам і сакрэтам гэтай цікавай справы. Яе ў родным цэнтры чакалі, гаворыць малады педагог. Дар’я працягне навучанне па абранай спецыяльнасці на вышэйшай ступені – паступіла на завочнае аддзяленне Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя  А. Пушкіна. Дзмітрый Гаўрыльчык скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка,  будзе выкладаць фізічную культуру ў сярэдняй школе №12.

Заслужаныя ўзнагароды ўручылі настаўнікам і спецыялістам падас педканферэнцыі. Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджана  настаўніца біялогіі гімназіі №1 Іна Анатольеўна Хаўстовіч, Падзяка старшыні Мінаблвыканкама аб’яўлена дырэктару гімназіі №2 Аляксандру Адамавічу Казючыцу, Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў адзначана загадчыца Жылінбродскага дзіцячага сада Таццяна Міхайлаўна Пугоўская. Шэраг педработнікаў адзначаны падзякамі старшыні Слуцкага райвыканкама, ганаровымі граматамі і падзякамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, ганаровымі граматамі і падзякамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Слуцкага райвыканкама, абласнога і раённага камітэтаў Беларускага  прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. 

Цудоўны канцэрт падрыхтаваў творчы калектыў цэнтра дзіцячай творчасці.

Ірына ВЕЧАР.

























Уважаемые педагоги и воспитатели, 
ветераны педагогического труда, учащиеся и родители!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета, Слуцкого районного Совета депутатов примите самые сердечные поздравления с началом нового учебного года и Днем знаний.

Праздник первого сентябрьского звонка – это много цветов, улыбок, теплых слов и надежд.

Давняя мудрость «Век живи – век учись» сегодня актуальна как никогда: образование –  основа для успешной карьеры и благополучной жизни. Стремительно растущий уровень технологий, развитие наукоемких отраслей, инновационные подходы – все это требует непрерывного обучения и постоянного совершенствования профессиональных навыков.

Учащиеся! Желаем вам вдохновения, интереса к учению. Пусть будет счастливым и творческим школьный путь! 

Уважаемые педагоги! Вы сегодня не только открываете двери в будущее, но и своей повседневной, кропотливой работой сами создаете будущее нашего края и страны. Выражаем искреннюю признательность за преданность нелегкому, но благородному делу, за веру в идеалы добра и справедливости. 
Дорогие родители! Будьте терпеливыми к своим детям, мудро относитесь к их потребностям и интересам!

Желаем всем здоровья, творческих удач и прекрасного настроения! Пусть новый учебный год станет ярким и плодотворным, интересным и полезным. Пусть любые смелые замыслы находят успешное воплощение! Счастья, добра и благополучия! 

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета                А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Председатель Слуцкого районного Совета депутатов                            Н.А. ОВСЯННИКОВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения