Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Якія работы праведзены ва ўстановах адукацыі Случчыны да новага навучальнага года

30.08.2019
Фота ілюстратыўнага характару


Ужо на наступным тыдні тысячы школьнікаў пачнуць навучанне. Як заўсёды, установы адукацыі загадзя падрыхтавалі да новага навучальнага года. Якія работы праведзены ў гэтым кірунку на Случчыне, расказаў начальнік упраўлення па адукацыі Слуцкага райвыканкама Андрэй Васільевіч Нядзелька:


– За школьныя парты ў гэтым годзе сядуць 9 565 вучняў, у дашкольныя ўстановы прыйдуць больш за 4 тысячы выхаванцаў. Адукацыйны працэс ва ўстановах арганізуюць 1 864 педагогі, 31 малады спецыяліст пачне свой працоўны шлях у нашым раёне. 

84 установы адукацыі падрыхтаваны да пачатку заняткаў, падпісаны іх пашпарты гатоўнасці. На рамонт прафінансавана 895 тысяч рублёў.

У 24 установах праведзены сантэхнічныя работы (у большасці дзіцячых садоў горада і ў трох сельскіх, СШ №№2, 5, 6, 9,12, Велікасліўскай БШ, Лядненскай СШ і іншых), заменены трубы водаправода, каналізацыі і ацяплення, унітазы, умывальнікі, воданагравальнікі; выкананы рамонт 19 санвузлоў. У 18 установах адукацыі выкананы электрамантажныя работы, устаноўлены 420 свяцільняў.

Тры харчаблокі адрамантавалі капітальна і замянілі тэхналагічнае абсталяванне, набылі 43 адзінкі халадзільнага, тэхналагічнага, кухоннага абсталявання (на 38,9 тысячы рублёў).

Заменены аконныя блокі (382,4 кв. м; у СШ №9, Ісернскім ВПК, Бокшыцкай СШ, яслях-садах №№ 16, 21, аг. Лучнікі, Вясея і іншых). У будынках, якія належаць СШ №5 (былы шахматна-шашачны клуб) і Гацукоўскай СШ (цір), у СШ №8 адрамантаваны дах (2 047,6 кв.м), у яслях-садзе аг. Леткаўшчына, Грэскай СШ уладкавана  жалезабетонная агароджа.

Адрамантаваны 6 спартыўных залаў, 15 кабінетаў, холаў, калідораў, 8 групавых памяшканняў. Абсталявана 7 камп’ютарных класаў. Сістэмы апавяшчэння аб пажарах усталяваны ў 15 установах. Ва ўсіх установах адукацыі горада устаноўлены трывожныя кнопкі.

Падвоз навучэнцаў у сельскай мясцовасці будзе ажыццяўляцца 11 школьнымі аўтобусамі, усе транспартныя сродкі прайшлі планавы тэхагляд. Набыты новы аўтобус. 

Мы ствараем бяспечныя, камфортныя ўмовы знаходжання дзяцей у нашых установах, але работы яшчэ шмат. Дзякуем бацькам за разуменне і дапамогу. 

Упэўнены, у новым навучальным годзе працэс атрымання адукацыі будзе наладжаны аптымальна і для дзяцей, і для настаўнікаў. 

Ірына ВЕЧЕР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения