Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Як святкавалі «Масленіцу» ў Кляпчанскай базавай школе

16.03.2021
Каторы год запар у Кляпчанскай базавай школе праводзіцца традыцыйнае свята «Масленіца». Яно аб’яднала школу і вяскоўцаў, дарослых і дзяцей. З захапленнем жыхары вёскі чакалі каля варот зазывалаў з гармонікам і каня з бомамі. 


Удзельнікі свята вадзілі карагоды, заклікалі вясну, прасілі дабрабыту і добрага ўраджаю, спявалі народныя песні. Скакалі са зблытанымі нагамі, перацягвалі канат, кідалі гіры і весяліліся. З захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтвах дырэктар школы Антон Уладзіміравіч Мяцельскі і  госць свята старшыня Кіраўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Георгіевіч Мерны. 


Добры настрой перадаўся ўсім, а  гарачы чай з блінамі дапамаглі сагрэцца. З багатымі сталамі праважалі зіму і сустракалі вясну ўдзельнікі свята. 

Пагасціла Масленка сем дзянёчкаў! Бывай, да новых сустрэч!



Наталля КУЛЕШ, 
настаўнік пачатковых класаў Кляпчанскай базавай школы.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения