Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

Навучэнка Слуцкага дзяржаўнага каледжа Юлія Млявая заняла трэцяе месца ў абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus -2020

05.12.2019
 
Абласны этап конкурсу прафесійнага майстэрства World Skills Belarus -2020 па прафесійнай кампетэнцыі "кулінарнае майстэрства" прайшоў на базе Слуцкага дзяржаўнага каледжа.

У кампетэнцыі "кулінарнае майстэрства"  5 снежня спаборнічалі навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі  Мінскай вобласці.



Сярод 12 удзельнікаў, якія былі падзелены на дзве групы,  навучэнцы Слуцкага сельгасліцэя і Слуцкага дзяржаўнага каледжа Уладзімір Лысоў і Юлія Млявая. 
 

Канкурсанты прадставілі на суд экспертаў закуску і гарачую страву.

Пераможцай стала Алеся Шылец са Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, на другі месцы Уладіслаў Якубенка з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. Навучэнка Слуцкага дзяржаўнага каледжа Юлія Млявая заняла трэцяе месца.

Падрабязней – у "Слуцкім краі".
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения