Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Образование

10 студзеня ў Слуцку прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці – 2019"

10.01.2020
 10 студзеня  ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці – 2019".

Сярод лаўрэатаў – вучань СШ №11 г.Слуцка Артур Царыковіч, таксама навучэнец Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча Андрэй Гароднік.
 


25 лепшых навучэнцаў цэнтральнага рэгіёна, якія праявілі сябе ў 2019 годзе ў вучэбнай, творчай, спартыўнай, грамадскай дзейнасці. Гэта  пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных алімпіяд, канферэнцый, конкурсаў і праектаў, спаборніцтваў, лідары дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага самакіравання, валанцёрскага руху.

Фіналістаў абласнога конкурсу ўзнагароджвалі ў 5 намінацыях: «вучэбная дзейнасць», «спартыўная дзейнасць», «творчая дзейнасць», «праектная дзейнасць», «грамадская і працоўная дзейнасць». 




 Пасведчанні, памятныя статуэткі і знакі "Вучань года Мінскай вобласці" пераможцам уручылі начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Валянцінаўна Апраніч, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктар Слуцкага дзяржаўнага каледжа Барыс Браніслававіч Блахін, дырэктар Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валерый Генадзьевіч Валадковіч, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь педагог дадатковай адукацыі Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці Ірына Віктараўна Лаўрова. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч.

Пераможцы конкурсу "Вучань года" атрымалі салодкія падарункі ад Мінаблвыканкама. А пасля цырымоніі лепшыя прадстаўнікі вучнёўскай моладзі разам з арганізатарамі конкурсу адправіліся ў Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць яго выхаванцаў са святамі і ўручыць ім салодкія падарункі. Гэтым візітам завяршылася акцыя "Нашы дзеці". 

Выхаванцы ЦКРНіР паказалі, якія яны артыстычныя і творчыя, падчас тэатралізацыі "Калядкі". Разам з дзецьмі ў гульнях паўдзельнічалі і іх госці.

Пасля ў гімназіі №1 фіналісты і арганізатары конкурсу правялі прэс-канферэнцыю.

Падрабязней пра пераможцаў-случчан – у газеце "Слуцкі край". 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения