Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Студэнцкі атрад Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа працуе ў СГФ сыркамбіната

20.08.2020
Адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі – арганізацыя студэнцкіх атрадаў, якія існуюць ужо не першы год. У Слуцкім раёне сёлета працавалі два студатрады, зараз прыступіў да работы трэці,  адзначыла першы сакратар Слуцкага райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. 

Атрад Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа (на здымку) працуе ў сельскагаспадарчым філіяле адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат». Юнакі і дзяўчаты збіраюць яблыкі, слівы, грушы, выконваюць і іншую работу па догляду за садам і дрэвамі. Перад працай з імі правялі інструктаж. Моладзь навучылі карыстацца спецыяльнымі інструментамі, а таксама расказалі пра тэхніку бяспекі: як зрабіць усё правільна і не пашкодзіць сябе. Атрад працуе з панядзелка па суботу па 8 гадзін у дзень. Таго, хто лепш за ўсіх праявіць сябе падчас работы ў студатрадзе, чакаюць падарункі ад райкама БРСМ, расказала Кацярына Барысевіч.

Бясспрэчна, летняе працаўладкаванне для студэнтаў –  гэта цудоўная магчымасць зарабіць грошы. Аднак не толькі гэта прываблівае навучэнцкую моладзь. Студэнтка 3-га курса Вера Растова працуе ў студэнцкім атрадзе ўжо не першы год,  Марыя Лявіцкая таксама. Веры падабаецца праца на свежым паветры, а таксама калектыў добры, кожны адзін аднаго разумее.  Марыя  атрымлівае асалоду ад таго, што працуе разам с сябрамі. Камандзір  атрада Арцём Майсевіч і камісар Крысціна Семярэнка тут упершыню, але ім падабаецца, бо праца не вельмі цяжкая, а таксама іх прываблівае новае сяброўства. 

Студэнцкія атрады працягваюць старыя традыцыі, не даюць забываць мінулае і прывучаюць да працы ў  камандзе. Кожны мае цудоўную магчымасць завесці новае знаёмства, адчуць сябе дарослым або нават проста атрымаць вопыт у новай для сябе справе.

Вольга КАВАЛЕНКА,
студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения