Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Вучні СШ №11 Цімафей Стамброўскі і Артур Царыковіч – у фінале праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH

12.03.2019
 Вучні СШ №11 Цімафей Стамброўскі і Артур Царыковіч – у фінале праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH. 

Падведзены вынікі трэцяга этапу сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH, які ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Старшакласнікам было прапанавана прадставіць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі і зняць пра гэта відэаролік на беларускай мове. 

Цікава, што амаль палова рэалізаваных ідэй – праекты ў сферы культуры. Старшакласнікі распрацоўвалі сапраўдны інтэрактыўны гід для турыстаў, праводзілі ў школе тыдзень беларускай мовы, арганізоўвалі фестываль роднай культуры, працавалі над турыстычнай інфраструктурай, распрацоўвалі брэнд свайго горада, стваралі рашэнне для павышэння гарадской мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі і гэтак далей. Журы праглядзела амаль 100 праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў, у тым ліку і случчане. 

Аўтары 10 лепшых праектаў атрымаюць гасцявое запрашэнне наведаць штогадовую канферэнцыю TEDxMinsk, якая пройдзе 30 сакавіка. 

Пасля гэтага фіналісты атрымаюць ментарскую дапамогу ў рэалізацыі сваёй ідэі і падрыхтоўцы публічнага выступлення. 

Фіналісты павінны будуць выступіць у фармаце TED са сваім праектам на спецыяльнай маштабнай канферэнцыі TEDxYouth @ Minsk. Яна пройдзе 18 мая ў Мінску. Кожны з фіналістаў павінен будзе расказаць пра свой праект не больш чым за 10 хвілін. 

Аўтары трох лепшых праектаў па выніках канферэнцыі стануць пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і атрымаюць запрашэнне на TEDx у Аўстрыю. 

Поспехаў!
Ролікі глядзіце тут https://vk.com/public103016094?w=wall-103016094_9397

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения