Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Старшыня Слуцкага райвыканкама сустрэўся з маладымі спецыялістамі ўстаноў адукацыі

11.10.2019
 10 кастрычніка маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі Случчыны сустрэліся з кіраўніцтвам райвыканкама.

Праблемныя пытанні маладыя педагогі маглі задаць старшыні райвыканкама Андрэю Уладзіслававічу Янчэўскаму, намесніку старшыні райвыканкама Наталлі Вікенцьеўне Чарнушэвіч, начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Людміле Міхайлаўне Папчэні, начальніку ўпраўлення па адукацыі Андрэю Васільевічу Нядзельку. Таксама ў сустрэчы прынялі ўдзел старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Міхалаўна Кахановіч, работнікі Беларусбанка. 

Жыллё – асноўная праблема, якая хвалюе маладых педагогаў. Ім растлумачылі магчымыя варыянты вырашэння, некаторыя асабістыя пытанні ўзяты на кантроль. Абмеркавалі і іншыя тэмы. Падрабязнасці – у "Слуцкім краі".



К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения