Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Раённы турзлёт школьнікаў праходзіць 17 – 19 мая. Дапоўнена

22.05.2018
Турыстычны злёт – адзін з любімых відаў спаборніцтваў сярод аматараў актыўнага адпачынку. Сёлета ў Нежаўскім лесе 26 каманд устаноў адукацыі змагаліся ў розных турыстычных дысцыплінах тры дні. І нават дажджлівае надвор’е ў суботу не сапсавала настрой: у вялікай дружнай кампаніі аднадумцаў ніякія нягоды не страшныя.

У Нежаўскім лесе – сапраўдны турысцкі гарадок. Палаткі, дымок над вогнішчамі, моладзь з гітарамі, музыка... Надвор’е ў першы дзень цудоўнае, сонечнае.  Такая харашыня навокал, адсюль не хочацца з’язджаць.

На самай вялікай паляне – урачыстае адкрыццё, і адразу пасля цырымоніі – першы старт – арыентаванне. Увечары адбыўся конкурс турысцкай песні. Спаборніцтвы прайшлі ў наступных відах: турысцка-прыкладное мнагаборства ў тэхніцы пешаходнага турызму; спартыўнае арыентаванне; велапаласа; конкурсы турысцкага побыту і турысцкага лагера. Таксама конкурсы, у якіх без крэатыву было ніяк не абысціся: жартоўная паласа, прадстаўленне каманд, конкурс песні «Ля турысцкага вогнішча».

Залік праводзіўся асобна сярод устаноў адукацыі горада і раёна.

Па выніках усіх конкурсаў пераможцамі сталі турысты сярэдняй школы №6 і Сорагскага ВПК яслі-сад – сярэдняя школа імя К.В. Герчыка.

На другім месцы – каманды Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча і Навадворцаўскай базавай школы.

Трэцяе месца занялі вучні сярэдняй школы №8 і Гольчыцкай сярэдняй школы.

Пераможцы ў кожным відзе ўзнагароджаны дыпломамі.

Адразу пасля школьнікаў турзлёт правялі педагогі. Пераможцам і ўладальнікам пераходнага кубка стала каманда педагогаў дадтковай адукацыі.

Ірына ВЕЧАР.
 


























































К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения