Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Перадавік Аляксандр Пракаповіч за рулём ужо 14 гадоў

28.06.2019
 Аляксандр Пракаповіч працуе вадзіцелем у ААТ «Казловічы-Агра». У гаспадарку прыйшоў амаль адразу пасля арміі, і тут за рулём ужо 14 гадоў. 

Працаваў на нарыхтоўцы кармоў на трактары, а 4 гады таму «перасеў» на МАЗ. На сваім аўтамабілі выконвае розныя работы ў залежнасці ад сезона: падвоз угнаенняў, дастаўка будаўнічых матэрыялаў, адвозка збожжа і зернебабовых, сенажу, сіласу і іншыя. У мінулым годзе ўпершыню ўдзельнічаў у жніве і перавёз 2 000 тон збожжа. Выдатны паказчык!

Работу вадзіцеля Аляксандр лічыць адной з самых складаных: у сезон даводзіцца быць у рэйсах і днём, і ноччу, неабходна ўвесь час быць сканцэнтраваным, прадбачлівым. Ды і аўтамабіль патрабуе немалой увагі, хочаш працаваць якасна, эфектыўна  – даглядай як след. 

У выхадныя Аляксандр заняты дамашняй гаспадаркай, такі вось адпачынак. А ў сельскай мясцовасці як па-іншаму. 

Вельмі важным і нават вызначальным фактарам у стварэнні камфортных умоў для працы, а сваімі ён задаволены, Аляксандр лічыць разуменне і падтрымку ў калектыве і адносіны кіраўніцтва да работнікаў, удалае стымуляванне працы. У ААТ «Казловічы-Агра» ўсё наладжаны такім чынам, сцвярджае А. Пракаповіч, што працуеш з задавальненнем і лепшага шукаць нават не падумаеш. 

Ну а вынік аптымальна  арганізаванага працэсу – добрыя паказчыкі і ў гаспадарцы, і асабістыя. Фотазымак Аляксандра Пракаповіча сёлета занесены на Дошку гонару Слуцкага раёна. 

Жадаем далейшых поспехаў.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения