Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

На цэнтральнай плошчы адбылася канцэртная праграма «Маладосць. Творчасць.Талент»

29.06.2019
 Вечарам 29 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Слуцка адбылася канцэртная праграма «Маладосць. Творчасць.Талент», ушанаванне моладзі раёна.

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч шчыра віншавала моладзь Случчыны са святам, жадала поспехаў ва ўсіх пачынаннях, новых дасягненняў і перамог. Наталля Вікенцьеўна ўручыла падзякі старшыні Слуцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у  раённых маладзёжных мерапрыемствах і падтрымку працоўнай моладзі адкрытым акцыянерным таварыствам  «Слуцкі хлебазавод», «Слуцкі мясакамбінат», Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, філіялу «Слуцкія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга». Шэраг працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна адзначаны падзячнымі пісьмамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама БРСМ.

Пасля ўрачыстасці адбылася канцэртная праграма.
Падрабязней чытайце ў газеце «Слуцкі край».
 




















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения