Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

«Моладзь выбірае здаровую будучыню». Прафілактычныя мерапрыемствы для вучнёўскай і працоўнай моладзі

07.12.2017
«Моладзь выбірае здаровую будучыню». Пад такой назвай 1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, Слуцкі райкам БРСМ сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, Слуцкім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, валанцёрамі СШ №13, Слуцкім райаддзелам па надзвычайных сітуацыях правялі прафілактычныя мерапрыемствы для вучнёўскай і працоўнай моладзі на базе Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча.
 
У фае кадэцкага вучылішча працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі па прапагандзе здаровага ладу жыцця, праводзілася анкетаванне на тэму «Што я ведаю пра ВІЧ», усе жадаючыя прымалі ўдзел у акцыях «Чырвоная стужачка» і «Не марнатраў сваё жыццё». У памяць аб памерлых ад СНІДу запалілі свечкі...
 
У актавай зале адбыўся адкрыты дыялог на тэму «Будучыня за здаровым пакаленнем». Выкладчык Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Аксана Міхайлаўна Ліс  падрабязна расказала пра ВІЧ/СНІД. Урачы-эпідэміёлагі Слуцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марына Уладзіміраўна Басалыга і Святлана Іванаўна Шуманская звярнулі ўвагу на сітуацыю з гэтай хваробай у Слуцкім раёне: па ўзроўні распаўсюджанасці і захворвання насельніцтва наш раён знаходзіцца на 3 месцы ў Мінскай вобласці пасля Мінска і Салігорскага раёна. Усяго ў раёне зарэгістравана 277 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, за бягучы перыяд гэтага года выяўлены 27 новых выпадкаў захворвання. 
 
Старшы  оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Слуцкага РАУС Яўгеній Аляксандравіч Губчык і памочнік урача-гігіеніста Слуцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анжэла Рыгораўна Русаковіч закранулі пытанні здаровага ладу жыцця, шкодных звычак і іншыя. 
 
Кадэты і навучэнцы СШ №13 актыўна ўключыліся ў дыялог, адказвалі на пытанні, задавалі свае. Завяршылі мерапрыемства акцыяй «Дастукацца да нябёсаў»: у памяць аб тых, каго забрала страшная хвароба СНІД, у неба выпусцілі белыя паветраныя шары. 
 
  • ДАВЕДКА. Па стане на 1 лістапада 2017 года  ў Беларусі зафіксавана больш за 18 тысяч чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам.
 
Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения