Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Форум сельскай моладзі

28.09.2018
Дэлегацыя Случчыны прыняла ўдзел у рэспубліканскім форуме сельскай моладзі

21 верасня на базе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося адкрыццё рэспубліканскага форуму сельскай моладзі, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, БДАТУ і Мінскі абласны камітэт ГА «БРСМ».


У форуме прынялі ўдзел студэнты, спецыялісты прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, прадпрымальнікі, работнікі ўстаноў адукацыі, культуры, спорту і аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці, сярод якіх большасць – моладзь цэнтральнага рэгіёну. Таксама былі запрошаны дэлегацыі з усіх абласцей Беларусі. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, сельскагаспадарчых арганізацый, бізнесу, грамадскіх аб'яднанняў.
 

Мерапрыемства ўключала пленарныя пасяджэнні і выязную адукацыйную праграму. Маладыя людзі наведалі тэматычныя секцыі па сельскай гаспадарцы, прадпрымальніцтве, культуры, ахове здароўя, фізічнай культуры, працы з моладдзю, адукацыі.

22 верасня на спартыўна-аздараўленчай базе «Алімпіец» у вёсцы Сёмкава ў фармаце «адкрытага дыялогу» прайшла нефармальная сустрэча ўдзельнікаў форуму сельскай моладзі са старшынёй Мінаблвыканкама Анатоліем Міхайлавічам Ісачанкам.




Сям’я  Бубен.

Творчым працягам форуму стаў абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». 22 маладыя сям'і сталічнага рэгіёну змагаліся за званне лепшай. Слуцкі раён прадстаўляла сям'я Бубен з аграгарадка Лядна. У намінацыі «Спрытнякі» яны сталі пераможцамі.

Настаўніца гісторыі Лядненскай сярэдняй школы Ірына Тагіль падзялілася ўражаннямі ад форуму:

– Праграма была насычанай, мне вельмі спадабалася. Асабліва цікава і вельмі карысна было назіраць за работай пераможца конкурсу «Настаўнік года» на яго майстар-класе. Я трэці год працую ў школе, работу люблю і стараюся абавязкова нешта новае з вопыту іншых  настаўнікаў для сябе ўзяць. Майстар-клас па псіхалогіі даў новыя веды, вельмі патрэбныя ў рабоце педагога. Запомнілася сустрэча са старшынёй Мінаблвыканкама Анатоліем Міхайлавічам Ісачанкам. Адбылася размова па надзённых для моладзі тэмах, на ўсе пытанні атрыманы падрабязныя адказы.  Давялося  таксама падтрымліваць нашых удзельнікаў у конкурсе «Уладар сяла», яны малайцы. Увогуле, падчас форуму панавала такая добрая атмасфера, творчая, натхняльная. Думаю, усе ўдзельнікі ўзбагаціліся нейкімі ідэямі. Ну і, вядома, завязалася  многа новых знаёмстваў у розных сферах.

Форум сельскай моладзі – выдатная пляцоўка для зносін і абмену ідэямі, як павысіць сацыяльную і эканамічную актыўнасць сельскай моладзі

У рэзалюцыі форуму адлюстраваны асноўныя аспекты рэгіянальнага ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый Мінскай вобласці.

Ірына ШЧАРБОВІЧ.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения