Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Раённы фестываль КВЗ на кубак старшыні Слуцкага райвыканкама прайшоў 18 кастрычніка ў гарадскім Палацы моладзі (Дапоўнена, больш фота)

25.10.2019
Гульні клуба вясёлых і знаходлівых даўно перасталі быць толькі тэлевізійным шоу. Гэта і спаборніцтва, і тэатралізацыя, магчымасць раскрыць таленты і  праявіць крэатыўнасць. Ну і для гледачоў – задавальненне.

На раённым фестывалі свае каманды прадставілі Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж – «Кансервы», цэнтральная раённая бальніца  – «Людзі ў белых халатах», хлебазавод – «Нахлебнікі» і сыраробны камбінат – «СырОк», упраўленне па адукацыі райвыканкама – «КМТС», упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  – «Сацыял і КЄ».

У гэтай вясёлай кампаніі гледачы не сумавалі. Сцэнкі з нашага жыцця ў «Фрыстайле», дасціпныя жарты ў «Біятлоне» – зала апладзіравала. Ну і адразу было зразумела, што ў лідарах акажацца «Сацыял і КЄ». Вельмі ўдала, годна дэбютавала самая юная каманда – навучэнцаў медкаледжа. Парадавалі цікавымі знаходкамі «Нахлебнікі» і «Сыр-Ок».

Педагогі (хоць і Каго Маглі Таго Сабралі) прадэманстравалі цудоўную акцёрскую ігру і зладжанасць, а жарты «Людзей у белых халатах» заўсёды асаблівыя.

Ад імя членаў журы падзякаваў камандам і аганізатарам фестывалю старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі. Пачуццё гумару дапамагае лепш і хутчэй пераадольваць нам цяжкасці, падкрэсліў ён.

У намінацыі «Яркі вобраз» адзначана дыпломам і прызам Анастасія Сыцько (электрабабка Дармідонтаўна з «Сацыял і КЄ»), у намінацыі «Акцёрскае майстэрства» – Аляксандр Нічыпаровіч («КМТС»), за самы смешны жарт – каманда «Нахлебнікі».

Спецыяльныя прызы некаторым дзяўчынам – удзельніцам фестывалю ўручыў ад фітнэс-клуба «Lady’s fit» Уладзіслаў Караневіч, ад эка-крамы «Абляпіха» (Андрэй Глазко) заахвочана каманда «Кансервы». Каманда ЦРБ атрымала спецыяльны прыз ад Слуцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Ну і ад нашай рэдакцыі падпіску на першы квартал 2020 на «Слуцкі край» атрымаў Аляксандр Нічыпаровіч.

А перамагла каманда «Сацыял і КЄ», старшыня райвыканкама А.У. Янчэўскі ўручыў кубак і каштоўны падарунак. Яна прадставіць наш раён на абласным фестывалі КВЗ. Усе каманды-ўдзельніцы ўзнагароджаны дыпломамі, падарункамі, тортамі.



















Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения