Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Молодежь

Дапамога і ўвага сталым людзям

06.05.2021
Аказанне пасільнай дапамогі ветэранам, удзельнікам вайны, састарэлым,  адзінокім людзям – абавязак кожнага члена БРСМ. Яны прывыклі дзейнічаць зладжана і разам. Бо разам усё робіцца значна лягчэй і хутчэй.

Вось і напярэдадні Дня Перамогі актывісты Слуцкага райкама БРСМ, валанцёры цэнтральнай пярвічнай арганізацыі КПБ Слуцкага раёна працавалі на прысядзібным участку былой вязні канцлагера Яніны Аляксандраўны Мурашка. Навучэнцы гімназіі №1 і члены КПБ перакопвалі агарод, выразалі старыя кусты, абразалі дрэвы, пасеялі некаторае насенне для будучага ўраджаю.


Хлопцы і дзяўчаты працавалі на славу. Іх намаганні Яніна Аляксандраўна ацаніла, і ў падзяку пачаставала вучняў і дарослых зваранай у «мундзірах»  бульбай. Расказала гасцям аб сваіх ваенных гадах, аб тым, як пяцігадовай дзяўчынкай разам з бацькамі жыла ў партызанскім лагеры, як трапіла ў палон і была ў канцлагеры пад горадам Любань, падзялілася жыццёвай мудрасцю і вопытам сямейнага жыцця, распавёўшы аб дзецях і ўнуках.

Нягледзячы на шаноўны ўзрост, Яніна Аляксандраўна – бадзёрая і актыўная жанчына, былая настаўніца рускай мовы і літаратуры, да нядаўняга часу спявала ў народным хоры ветэранаў.



Нягледзячы на тое, што валанцёры зрабілі нямала, спраў на прысядзібным участку яшчэ хапае. Таму валанцёры пры неабходнасці будуць дапамагаць Яніне Аляксандраўне і іншым ветэранам, сталым людзям, бо ім патрэбна не толькі дапамога, але і ўвага.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения