Новости Слуцка и Слуцкого района

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

25.07.2019
Прафесія мужных і адважных

25 ліпеня ў Беларусі адзначаецца Дзень пажарнай службы. Аб надзённых задачах, рабоце Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях даведалася карэспандэнт «Слуцкага краю».

– Вялікая ўвага надаецца прафілактыцы пажараў, – адзначае начальнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Леанідавіч Ліхадзіеўскі. – У гэтым плане хацелася б адзначыць цеснае ўзаемадзеянне са Слуцкім райвыканкамам, міліцыяй, іншымі службамі. Мы выязджаем у сумесныя рэйды, што асабліва актуальна цяпер, падчас правядзення ўборачнай кампаніі. Бываем у сельскагаспадарчых арганізацыях. Праводзім маніторынгі, нагадваем правілы проціпажарнай бяспекі.

Аддзелам распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя падыходы да інфармавання насельніцтва аб правілах бяспекі. Большасць загінулых на пажарах, паводле статыстыкі, знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. У сувязі з гэтым на этыкетках алкагольнай прадукцыі вінна-гарэлачнага завода «Колас» размешчана адпаведная сацыяльная рэклама.

Работа з дзецьмі і моладдзю па-ранейшаму застаецца прыярытэтнай. Слуцкім РАНС створаны 2 дзіцячыя гульнёвыя іміджавыя пляцоўкі (у жылой зоне па вуліцы Барысаўца ў Слуцку і на базе дзіцячых ясляў-сада №10).

Акрамя гэтага на базе нашага аддзела створаны і функцыянуе міні-цэнтр бяспекі, у якім ёсць макеты ацяпляльнай печы і газавай пліты, бытавыя электрапрыборы для навучання людзей правілам бяспечных паводзін, манекен для адпрацоўкі навыкаў па правядзенні сардэчна-лёгачнай рэанімацыі, стацыянарны тэлефон для трэніроўкі выкліку ратавальнікаў і першасныя сродкі пажаратушэння. Адна сцяна выканана з персанажамі мультфільма «Чароўная кніга», героі якой «знаёмяць» з правіламі паводзін у розных сітуацыях.

– Калі казаць пра бліжэйшыя планы, – адзначае Дзмітрый Леанідавіч, – нашым аддзелам вядзецца работа па стварэнні пакою інавацыйнага навучання з апаратна-праграмнымі комплексамі «Пакой памылак. Дапоўненая рэальнасць» і «Выклік службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях». Плануецца, што сродкі будуць выдзелены Слуцкім райвыканкамам, ідзе афармленне неабходных дакументаў.

Напярэдадні прафесійнага свята хацелася б выказаць падзяку работнікам і ветэранам Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Моцнага вам здароўя, прафесійных і жыццёвых поспехаў, каб трывогі былі толькі вучэбнымі, а баявыя выезды здараліся як мага радзей.



Аб пажарнай абстаноўцы на Случчыне расказаў першы намеснік начальніка
Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Уладзіміравіч Васіленка.

 У першым паўгоддзі 2019 года на тэрыторыі Слуцкага раёна адбылося 34 пажары (за аналагічны перыяд 2018 года – 39), у агні загінулі 3 чалавекі (6), выратаваны 1 чалавек, папярэджана знішчэнне агнём 29 будынкаў, 7 адзінак тэхнікі. Ажыццёўлены 3 выезды на правядзенне работ пры ліквідацыі наступстваў ДТЗ, выратаваны (дэблакіраваныя ў аўтатранспарце) 3 чалавекі. Найбольшая колькасць пажараў (па 29% ад агульнай колькасці) адбылася па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём і парушэння правіл мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, 26 % – па прычыне парушэння правіл будавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, 12 % – падпалы.

Цяпер асноўныя сілы падраздзялення сканцэнтраваны на кантролі за пажарнай бяспекай на аб'ектах уборачнай кампаніі.

– У бягучым годзе самы пажаранебяспечны перыяд выпаў на вясну, – адзначыў Віктар Уладзіміравіч, – якая была засушлівай, у сувязі з чым было зафіксавана мноства ўзгаранняў сухой расліннасці. На пажары на аб'ектах, збудаваннях у гэтым годзе зрабілі 36 выездаў, на тушэнне смецця і іншых узгаранняў – 272, узгаранняў у лясах і на тарфяніках не зафіксавана.

Аддзелам вядзецца актыўная работа па інфармаванні людзей аб важнасці ўстаноўкі ў дамах і кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

– Магу прывесці рэальны прыклад, – расказвае Віктар Уладзіміравіч. – У вёсцы Кляпчаны жыхары дома рана закрылі засланку ў печы, з-за чаго пачалося задымленне пакою. Адбылося гэта позняй ноччу, усе спалі. На шчасце, спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які пабудзіў жанчыну, і яна пакінула памяшканне. Лічу, што бяспекі многа не бывае.





 


З рызыкай для жыцця

Супрацоўнікі пажарнай службы кругласутачна нясуць варту, аператыўна рэагуюць на сігналы аб неабходнасці аказання дапамогі людзям, якія трапілі ў бяду.

 Начальнік каравула пажарна-аператыўнай часці №1 Павел Сяргеевіч Райкевіч служыць у Слуцкім РАНС з 2018 года.

– Маім першым выратаваным чалавекам была бабуля, – успамінае П.С. Райкевіч. – Адбылося задымленне кватэры на вуліцы Віленскай, там загарэўся вентылятар, упаў на дыван, пачаўся пажар. У суседнім пакоі знаходзілася старэнькая бабуля. Я дапамог пакінуць памяшканне.

Па яго словах, акрамя пажараў і выездаў на месцы ДТЗ, Слуцкія ратавальнікі нярэдка выязджаюць на аказанне іншай дапамогі. Напрыклад, да медыкаў хуткай дапамогі, дзе ў асноўным працуюць жанчыны, каб знесці па лесвіцы чалавека вялікай вагі.

– Бываюць і не зусім тыповыя выпадкі. Узяць, да прыкладу, сённяшні дзень (17 ліпеня), наш разлік выязджаў па выкліку на вуліцу Максіма Багдановіча, дзе на адзін з балконаў заляцеў кажан (летучая мышь). У кватэры было маленькае дзіця. Мы прыехалі, забралі «мышку» і выпусцілі яе. Па званку пільнай жанчыны ратавальнікі адправіліся на вуліцу Будаўнікоў, дзе ў адкрытым акне застраў кот, які, відаць, спрабаваў трапіць на вуліцу. Ратавальнікі вярнулі яго ў кватэру.

– Першы час, вядома, даводзілася вельмі цяжка, потым вучышся абстрагавацца. У пажарнага павінна быць халоднае сэрца і ясная галава, каб у экстранай сітуацыі прыняць адзіна правільнае рашэнне. Калі ідзеш у агонь, інстынкт самазахавання ў гэты момант адступае на другі план. Ты больш думаеш пра тое, што там унутры, і што хтосьці, магчыма, чакае тваёй дапамогі. Пра сябе думаеш у апошнюю чаргу, – гаворыць Павел Сяргеевіч.

Калі казаць пра выезды на месцы ДТЗ, самае складанае для мяне пры выратаванні людзей, калі балюча чалавеку, напрыклад, ён заціснуты ў машыне, а табе яго трэба вызваліць.

Хачу сказаць, што кожны з нас маральна гатовы да таго, што давядзецца рызыкаваць сваім жыццём, ратуючы іншых. І гэты штодзённы маральны ціск, паверце, дарагога варты. Пра калектыў магу сказаць адно: змена – гэта наша сям'я, па іншаму быць не можа.

Павел Сяргеевіч Райкевіч заняў першае месца ў абласных спаборніцтвах на лепшага начальніка дзяжурнай змены па выніках 2018 года.


































Лейтэнант унутранай службы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага РАНС Канстанцін Міхайлавіч Верын.

Малады спецыяліст родам са Смалявіцкага раёна, у Слуцкі РАНС прыбыў па размеркаванні.

Па словах Канстанціна, яго бацька, супрацоўнік міліцыі, вельмі хацеў, каб ён абраў прафесію ў сілавых структурах. Калі Канстанцін паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны, у яго яшчэ былі думкі пра тое, каб усё змяніць. Але за час навучання, ён усё больш «урастаў» у гэту прафесію.

– Я працую ў аддзеле нядаўна і пакуль толькі знаёмлюся з раёнам, яго жыхарамі. У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню» мы наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер «Алімпіец». Мне падабацца працаваць з дзецьмі. Мая мама па адукацыі педагог, працуе ў дзіцячым прытулку, я часта бываў у яе на рабоце. А вучыць правілам бяспекі трэба з малых гадоў. Дзеці дапытлівыя, яны лёгка навучаюцца, і ў далейшым атрыманыя навыкі будуць толькі замацоўвацца, – расказвае інспектар.

Калі казаць пра планы, то мы з калегамі будзем шукаць новыя падыходы ў рабоце, каб гэта было не толькі карысна, але і цікава. Напрыклад, у перспектыве сумесна з журналістамі мясцовага тэлебачання плануем выпускаць дзіцячую тэлеперадачу аб бяспецы.


Уважаемые работники и ветераны Слуцкого районного отдела 
по чрезвычайным ситуациям!
От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем пожарной службы!
Этот праздник объединяет людей мужественной и благородной профессии, которые несут ответственность за обеспечение надежной защиты национального богатства и жизни людей от огня и других стихий.
Работа пожарного требует особого склада характера и душевных качеств. Тысячи людей благодарны представителям вашей профессии за своевременно оказанную помощь в противостоянии огню, за спасенные жизни и имущество.
Уверен, что ваш высокий профессионализм, стойкость и верность долгу будут и в дальнейшем способствовать эффективному решению поставленных задач.
Примите пожелания крепкого здоровья, благополучия, удачи, бодрости духа и оптимизма.

Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета  
        А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.









Знают ли слутчане как вести себя в чрезвычайной ситуации? Корреспондент "СК" провёл опрос


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения