Новости Слуцка и Слуцкого района

Жніво пад наглядам ратавальнікаў

13.08.2021
 Для многіх лета – час адпачынку, але толькі не для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Для іх – гэта пара адказаная, якая характарызуецца павышанай пажарнай небяспекай. 

Слуцкія ратавальнікі штодзень праводзяць тлумачальную і прафілактычную работу тымі, хто задзейнічаны на ўборцы і перапрацоўцы ўраджаю. На працягу ўсёй уборачнай кампаніі работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць зернесушыльныя комплексы, зернесховішчы і месцы ўборкі ўраджаю. Асаблівую ўвагу надаюць веданню персаналам сваіх дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, уменню карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама выкананню проціпажарнага рэжыму. Асаблівая ўвага – стану тэхнікі, іх забяспечанасці іскрагасільнікамі, першаснымі сродкамі пажаратушэння.

С працаўнікамі праводзяць прафілактычныя гутаркі, даюць рэкамендацыі па пытаннях пажарнай бяспекі.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения