Новости Слуцка и Слуцкого района

Выратаваць, абараніць, прадухіліць

25.07.2021
Напярэдадні прафесійнага свята начальнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Віталій Ільючык адказаў на пытанні карэспандэнта «Слуцкага краю».

– Прайшло ўжо больш за 6 месяцаў бягучага года. Як абстаяць справы з супрацьпажарным становішчам на Случчыне?

– Аддзелам сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі наладжана і праводзіцца работа, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх. За 6 месяцаў на тэрыторыі Слуцкага раёна зарэгістраваны 41 пажар (у 2020 – 31), загінулі 4 чалавекі (у 2020 – 3).

Падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі 173 узгаранні, з іх – 48 на аб'ектах, збудаваннях, транспарце, 118  спрацовак СПІ «Маланка», 7 разоў выязджалі на тушэнне сухой расліннасці.

Падчас баявых дзеянняў пры ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый супрацоўнікі Слуцкага РАНС выратавалі 5 чалавек, з іх 2 – на пажары, 2 на вадзе і 1 пры ліквідацыі дарожна-траспатнага здарэння.

– Што часцей за ўсё станавілася прычынай загаранняў?

– Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём (12 пажараў), парушэнне правіл мантажу і (або) эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (7 пажараў), парушэнне правіл эксплуатацыі і мантажу печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (11 пажараў), праява сіл прыроды (2 пажары).

Прычыны 2 пажараў з гібеллю людзей – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, пры гэтым адзін з загінулых знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Папярэдняя прычына пажару з гібеллю іншых двух чалавек – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых апаратаў і прылад.

– Важна не толькі ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі, але і папярэдзіць іх…

– Гэта так. Хачу адзначыць, што акрамя звыклых формаў працы, якія прадугледжваюць масавае скапленне людзей, ратавальнікамі Слуцкага РАНС выкарыстоўваюцца і новыя формы работы. Напрыклад, гутаркі з бацькамі па тэлефоне, дыстанцыйнае навучанне з дапамогай відэасувязі, адпраўка карэспандэнцыі, пасылак з наглядна-выяўленчай прадукцыяй, інфармаванне насельніцтва аб правілах пажарнай бяспекі з дапамогай сігнальнай прылады спецыяльнай тэхнікі МНС.

Сярод інавацый – размяшчэнне сацыяльнай рэкламы на таварах народнага спажывання, напрыклад, на скрынках для піцы,  боксах і пакетах для сушы.

На тэрыторыі Слуцка абсталяваны 4 дзіцячыя гульнявыя іміджавыя пляцоўкі, у тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці аформлены 3 прыпыначных пункты.

– Слуцкія ратавальнікі аказваюць рэальную дапамогу насельніцтву.


– З пачатку года назіральнымі камісіямі Слуцкага раёна абследаваны 11 483 домаўладанні (кватэры) розных катэгорый грамадзян, па выніках 1 436 інфармацый накіравана зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі.

Праведзены рамонт пячнога ацяплення ў 2 домаўладаннях, рамонт электраправодкі – у 5, устаноўлены 4 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі ў домаўладаннях асобных катэгорый грамадзян.

Паважаныя калегі, ветэраны! Шчыра віншую вас з Днём пажарнай службы. Жадаю спакойных працоўных будняў. Каб кожны вечар вы вярталіся да вашых сем'яў, якія вас любяць і чакаюць. Няхай у жыцці вам усё ўдаецца. Жадаю вам яснага блакітнага неба над галавой, каб яго ніколі не засланяў дым нягод, бед і расчараванняў.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения