Новости Слуцка и Слуцкого района

Выратавальнік – прафесія мужных і адважных

25.07.2022
Штодня, плячом да пляча, гэтыя людзі супрацьстаяць стыхіі і іншым розным наступствам надзвычайных сітуацый. На іх плячах ляжыць адказнасць за лёс і маёмасць грамадзян. 

Калі гаворка заходзіць пра супрацьпажарную службу, звычайна кажуць аб пажарных і іх працы. Аднак у складзе пажарнага разліку ёсць не толькі тыя, хто змагаецца з агнём, але і той, хто быццам бы застаючыся ў баку, таксама прымае ўдзел у тушэнні пажару.

Вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Слуцка Максім Бурак упэўнены: толькі працуючы ў камандзе можна якасна выконваць ускладзеныя на супрацоўнікаў абавязкі.

Гэта ён, разам з пажарным разлікам, спяшаецца, уключыўшы пробліскавыя маячкі, да месца пажару або па іншай надзвычайнай сітуацыі. Ад яго ўважлівасці і сабранасці залежыць, як хутка пажарныя прыбудуць на месца здарэння.

Максім Сяргеевіч працуе ў структуры МНС больш за 7 гадоў. Пачынаў службу з Любанскага райаддзела, быў камандзірам аддзялення. У 2015 годзе яго перавялі ў Слуцк.

Вадзіцель МНС – гэта перш за ўсё ювелірнае кіраванне, уменне адчуваць габарыты пажарнай машыны ў гарадскіх умовах, хуткая і бяспечная дастаўка разліку, забеспячэнне яго ўсім неабходным для ліквідацыі ўзгарання.

– Многія лічаць, што ў абавязкі вадзіцеля ўваходзіць толькі давезці пажарных да месца здарэння, – адзначае выратавальнік. – Зона адказнасці значна шырэйшая. 

Па прыбыцці на месца здарэння вельмі важна правільна ўсталяваць машыну на бяспечнай адлегласці. Акрамя гэтага, вадзіцель нясе адказнасць за бесперабойную падачу вады і іншых вогнетушыльных сродкаў.

Кажучы пра тое, як паводзяць сябе вадзіцелі на дарозе, бачачы пажарную машыну, суразмоўца адзначае, што случчане заўсёды прапускаюць спецтэхніку. Усе разумеюць, што лік ідзе на хвіліны і, магчыма, у гэты час камусьці патрэбна дапамога.

На пытанне, якія якасці адрозніваюць супрацоўнікаў РАНС, у Максіма Бурака адказ адназначны: «Разважлівасць, смеласць, адказнасць, стараннасць і ўважлівасць». Без гэтага немагчыма працаваць выратавальнікам.

Прафесіяналізм Максіма Сяргеевіча неаднаразова пацвярджаўся на розных конкурсах прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў Мінскай вобласці. Сёлета выратавальнік з лёгкасцю заняў першае месца сярод вадзіцеляў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці.
Ірына ШАБАШАВА.


Уважаемые работники и ветераны Слуцкого районного отдела по чрезвычайным ситуациям!
От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем пожарной службы!
Этот праздник объединяет людей мужественной и благородной профессии, которые несут ответственность за обеспечение надежной защиты национального богатства и жизни людей от огня и других стихий. 
Уверен, что высокий профессионализм, отличная подготовка, смелость и мужество слуцких спасателей будут и в дальнейшем способствовать эффективному решению поставленных задач.
Особые слова благодарности – ветеранам службы, которые воспитали достойную смену и внесли большой вклад в обеспечение безопасности на территории района.
Примите искренние пожелания доброго здоровья, счастья и благополучия! 

Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета          В.Л.  ГОГА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения