Новости Слуцка и Слуцкого района

Вучаць не толькі ў школе, але і ў цэнтры бяспекі

15.08.2021
У рамках прафілактычнай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ў госці да ратавальнікаў прыйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць школьныя лагеры Гольчыцкай і Замосцкай сярэдніх школ.

Зносіны з людзьмі адважнай прафесіі заўсёды выклікаюць у дзяцей цікавасць. Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Слуцкага РАНС Марына Леснікава нагадала правілы бяспекі, алгарытм бяспечных паводзін пры ўзнікненні першасных прычын пажару, куды тэлефанаваць, як сябе паводзіць ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі. У кабінеце міні-цэнтра бяспекіяна паказала на практыцы, што можа паслужыць прычынай пажару і што неабходна рабіць, каб не стаць ахвярай агню. У пакоі цэнтра бяспекі юным выратавальнікам неабходна было знайсці няспраўнасці пячнога абсталявання, а таксама парушэнні правілаў бяспекі пры выкарыстанні электраабсталявання.







Начальнік варты трэцяй змены ПАВЧ №2 г. Слуцк Аляксандр Паўлюкевіч расказаў дзецям аб рабоце выратавальнікаў, а таксама пра выпадкі з асабістага вопыту. Хлопчыкам і дзяўчынкам прадэманстравалі тэхніку, абсталяванне, розныя прылады, якія неабходны для работы. Асаблівую зацікаўленасць у дзяцей выклікаюць пажарныя машыны.






Слуцкі РАНС.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения