Новости Слуцка и Слуцкого района

Памятайце аб наступствах спальвання сухой расліннасці!

04.04.2021
Пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. Прадпрымальныя гаспадары падыходзяць да новага дачнага сезона з адмысловай стараннасцю, бяруцца за падрыхтоўку садоў і агародаў, забываючы пра небяспеку.

На жаль, такая ініцыятыва грамадзян разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, прыносіць, калі можна так сказаць, свой «плён»: у гэты перыяд вельмі часта адбываюцца пажары ад спальвання сухой расліннасці і смецця, згараюць дамы і іншыя пабудовы, у якія складзены пэўныя рэчы, матэрыялы. Улічваючы небяспеку агню і магчымасць яго хуткага распаўсюджвання на вялікія адлегласці пры парывах ветру, у чарговы раз нагадваем аб наступствах выпальвання сухой расліннасці, спальвання смецця і развядзення вогнішчаў.

Нагадваем, што выпальванне сухой расліннасці, траў на карані – катэгарычна забаронена. За парушэнне – прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на прыдамавой тэрыторыі выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы, разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення.

Месцы для распальвання вогнішча павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння.

Працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на будынкі, гаспадарчыя пабудовы і збудаванні.

Па заканчэнні працэсу гарэння рэшткі падпаленых матэрыялаў павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення. Няма нічога каштоўней у свеце, чым жыццё! Беражыце яго!

Слуцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения