Новости Слуцка и Слуцкого района

Слуцкія ратавальнікі наведалі дзіцячы санаторый “Случ”

14.07.2023
У рамках рэспубліканская прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыма і агню” работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычную гутарку з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адпачываюць  у санаторыі “Случ”. Прапагандысты гарнізона правялі прафілактычную гутарку, дзе распавялі дзецям і дарослым аб асновах бяспекі жыццядзейнасці, пазнаемілі з алгарытмам дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях.

  Акрамя гутаркі, цікавай і пазнавальнай стала інтэлектуальная віктарына – «Назаві кошт», якая прымусіла дзяцей выказваць думкі наконт кошта той ці іншай рэчы і для чаго яна патрэбна. У ходзе гутаркі, увазе прысутнічаючых былі прадстаўлены таксама пытанні: ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з дзяўзчынкамі і хлопчыкамі ў жыцці, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі кудысьці ідзеш з хаты ці кватэры і іншыя. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны ўдзельнік прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве і  быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.



У канцы  сустрэчы інспектары прапаганды прэзентавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы, а таксама прадэманстравалі прафілактычныя відэафільмы аб паводзінах у час пажара і калі чалавек пачынае гінуць у вадзе.

Слуцкі РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения