Новости Слуцка и Слуцкого района

Ратавальнікі расказалі аб бяспецы навучэнкам Слуцкага дзяржаўнага каледжа

25.03.2022
Традыцыйная рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» прайшла на Случчыне. Работнік прапаганды Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Леснікава расказала аб бяспецы навучэнкам Слуцкага дзяржаўнага каледжа, якія жывуць у інтэрнаце, а таксама правяла з імі пазнавальны інтэрактыўны занятак «Формула бяспекі». Разам з Марынай Аляксандраўнай дзяўчаты ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць, калі пачулі сігнал «Увага усім!».

– Неабходна неадкладна ўключыць радыёпрыёмнік або тэлевізар і ўважліва слухаць паведамленне аб абстаноўцы і алгарытму дзеянняў пры надзвычайнай сітуацыі, – адзначала інспектар прапаганды.

Куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі і як сябе паводзіць? – вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец, які пражывае ў студэнцкім інтэрнаце. У ходзе гутаркі былі вызначаны асноўныя пытанні, якія могуць прывесці да надзвычайных сітуацый у інтэрнаце, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару: курэнне у неўстаноўленым месцы, парушэнне правілаў карыстання электрапрыборамі і электраабсталяваннем і іншыя. Ніхто не застаўся без увагі – усе, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.

Кранулі галоўную і вострую на сённяшні дзень тэму выпальвання сухой расліннасці, ад якой знішчаецца ўся жывая прырода навокал.

– Дзяўчаты, вясна – гэта прыгожы перыяд, калі ўсё наваколле прачынаецца пасля зімовага сну, але і перыяд – страшнага знішчэння… Нельга выпальваць траву, у агні гінуць птушкі, звяры, насякомыя, гараць драўляныя пабудовы, і, нажаль, у гэтых пажарах гінуць людзі, –папярэдзіла Марына Аляксандраўна.

У канцы сустрэчы, студэнткам быў прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» – памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения