Новости Слуцка и Слуцкого района

Работнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў тэматычную гутарку з першакурснікамі Слуцкага дзяржаўнага каледжа

15.09.2023

Работнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правёў тэматычную гутарку з першакурснікамі    ДУ “Слуцкі дзяржаўны каледж”. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю распавёў навучэнцам і разам з імі замацаваў веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці, пазнаеміў з алгарытмам правільнага карыстання вогнетушыцелем. Хлопцы і дзяўчаты слухалі з асаблівай зацікаўленнасцю, бо пытанні бяспекі займаюць адно з галоўных месц ў жыцці кожнага чалавека.

  У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару.  Ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з навучэнцамі ў жыцці, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі кудысьці ідзеш з хаты ці кватэры. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.

У канцы  сустрэчы навучэнцам прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» – інфармацыйны дапаможнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы, а таксама падкажа як хутка аказаць першую дапамогу чалавеку, які знаходзіцца паміж жыццём і смерцю.





К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения