Новости Слуцка и Слуцкого района

Пра пажарную абстаноўку на Случчыне і будні слуцкіх ратавальнікаў. 19 студзеня – Дзень ратавальніка

19.01.2020

 «Для нас любая лічба, якая адрозніваецца ад нуля, – гэта шмат»

Напярэдадні прафесійнага свята аб пажарнай абстаноўцы на Случчыне расказаў першы намеснік начальніка Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Уладзіміравіч Васіленка.


За 2019 год падраздзяленні аддзела ажыццявілі 1 399 выездаў. На пажары на аб’ектах, збудаваннях у горадзе і сельскай мясцовасці – 63 выезды, на тушэнне смецця і іншых загаранняў – 459 выездаў. На пажарах выратавана 3 чалавекі, папярэджана знішчэнне агнём 53 будынкаў, 10 адзінак тэхнікі. 6 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў ДТЗ, дэблакіравалі 5 чалавек. Пажарнай бяспецы, прафілактыцы пажараў нашай службай заўсёды ўдзяляецца вялікая ўвага, але, нягледзячы на гэта, выпадкі ўзнікнення пажараў усё ж нярэдкія. Так, летась на тэрыторыі раёна адбылося 64 пажары (у 2018 – 64), на якіх загінулі 5 чалавек (у 2018 – 9).

Асноўныя прычыны пажараў застаюцца ранейшымі – неасцярожнае абыходжанне з агнём (28% пажараў), парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цепла генерыруючых агрэгатаў і прылад (22%), парушэнне правілаў мантажу і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (31%), падпал (8%). Найбольшая колькасць пажараў адбылася на тэрыторыі Слуцка (16), Бокшыцкага і Сяражскага сельсаветаў (па 6). Колькасць загінулых на пажарах людзей зніжаецца, але для нас любая лічба, якая адрозніваецца ад нуля, – гэта шмат. Менавіта таму прыярытэтнымі напрамкамі работы аддзела застаюцца папярэджанне гібелі і траўматызму людзей ад надзвычайных сітуацый, удасканаленне нагляднай дзейнасці і прапаганда бяспекі.

Аддзелам вядзецца прафілактычная работа, інспектары наведваюць дзіцячыя сады, школы, прадпрыемствы, установы, ажыццяўляюць падворныя абходы, выезды на сходы грамадзян у вёскі. Назіральнымі  камісіямі рэгулярна праводзіцца комплексная ацэнка ўмоў пражывання грамадзян групы рызыкі, сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, шматдзетных сем’яў. Асаблівы акцэнт робіцца на домаўладанні з пячным ацяпленнем.

У 2019 годзе праведзена работа па абсталяванні ўстаноўкамі пажарнай аўтаматыкі сацыяльна значных аб’ектаў. Практычна завершаны такія работы ў Слуцкай ЦРБ, абсталяваны ўсе ўстановы адукацыі (за 2019 год 13 аб’ектаў).

Створаны 2 дзіцячыя гульнявыя іміджавыя пляцоўкі (у жылой зоне па вуліцы Барысаўца і на базе ясляў-сада №10).

Работа з дзецьмі і моладдзю ў раёне па-ранейшаму застаецца прыярытэтнай. Раённы клуб юных ратавальнікаў-пажарных прымае ўдзел ва ўсіх абласных мерапрыемствах і займае прызавыя месцы ў абласных спаборніцтвах па плаванні брасам – 4 месца, ратаванне на водах – 3 месца.

З прафесійным святам віншую ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, шчасця, моцнага здароўя, як мага больш спакойных дзяжурстваў.


 
Дыспетчар пажарнай 
службы заўсёды напагатове
 

Немалая роля ў хуткім і эфектыўным рэагаванні на надзвычайную сітуацыю належыць дыспетчару.

Дыспетчар Слуцкага РАНС сяржант унутранай службы Інга Анатольеўна Корзун прыйшла ў прафесію свядома, яшчэ ў школе пры выбары профільнага класа аддала перавагу класу МУС. Затым быў Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж (аддзяленне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый). І вось ужо 10 гадоў Інга Анатольеўна працуе дыспетчарам ратавальнай службы.

За гэты час жанчына прыняла сотні, а можа, і тысячы званкоў, такім чынам выратавала не адно жыццё.

Абавязкі дыспетчара не абмяжоўваюцца прыёмам сігналаў і перадачай дадзеных. Менавіта ён за лічаныя секунды павінен беспамылкова вызначыць: колькі цыстэрнаў з вадой адправіць, ці патрэбна там дадатковая тэхніка, напрыклад, вышынная, і іншае. 

І пакуль агняборцы аператыўна збіраюцца на пажар, дыспетчар рыхтуе для іх маршрутныя лісты з апісаннем найкарацейшага шляху да месца. Таксама ў абавязкі дыспетчара ўваходзіць узаемадзеянне са службамі жыццезабеспячэння (хуткая дапамога, міліцыя, газавая служба і гэтак далей), калі спатрэбяцца дзеянні з іх боку.

Вельмі важна ў рабоце дыспетчара правільна адказваць на званкі, не панікаваць і кантраляваць свае эмоцыі і стан таго, хто тэлефануе, – адзначае Інга Анатольеўна. – Першасны збор інфармацыі – гэта найважнейшы этап, ад яго залежыць своечасовасць і якасць аказання дапамогі. Часцей за ўсё тэлефануюць людзі, якія знаходзяцца ў паніцы, у разгубленасці, а нам дарагая кожная секунда.

Калі казаць аб ілжывых выкліках, то, па словах дыспетчара, іх паступае даволі шмат, але не ўсе яны хуліганскіх матываў.

Бацькі, каб заняць сваіх маленькіх дзяцей, даюць ім у рукі тэлефоны, яны гуляюцца, часта спрацоўвае набор экстранага выкліку.

Калі чуем у трубцы дзіцячы лопат, просім паклікаць маму ці тату, старэйшых браціка ці сястрычку, каб растлумачыць, што трэба сачыць за тэлефонамі, не сваволіць, – адзначае Інга Анатольеўна.

Бываюць і іншыя сітуацыі. Напрыклад, па словах суразмоўцы, на днях у часць паступіла паведамленне ад жанчыны, якая ноччу ў акне ўбачыла нейкія водбліскі, ёй здалося, што на суседняй вуліцы нешта гарыць. Выклік аказаўся ілжывым. Але ж магло і не здацца… Тут лепей перастрахавацца. Самае складанае, па словах Інгі Анатольеўны, чаканне і невядомасць.

Я заўсёды перажываю, калі дакладна вядома, што ў палаючым памяшканні ёсць людзі, асабліва дзеці, у самой двое... Ды і за нашых хлопцаў як не хвалявацца, калі яны выязджаюць на выклік, усякае ж можа быць, – адзначае Інга Анатольеўна.  

І толькі пасля можна спакойна выдыхнуць. Я люблю сваю работу. Мне падабаецца быць карыснай людзям і адчуваць сябе датычнай да іх выратавання. А мае дзеці з гонарам кажуць, што іх мама працуе ў службе ратавання.


 
«Мы спяшаемся туды,
адкуль трэба хутчэй уцякаць»
 

Так гаворыць пра сваю службу начальнік дзяжурнай змены №2 пажарна-аварыйнай часці №1 горада Слуцка Яўгеній Іванавіч Бабеня, які працуе ў Слуцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях з 2009 года.


Я.І. Бабеня, А.В. Кухар, А.М. Бельчанка, В.А. Альховік, В.М. Жаўрыд, Д.Г. Афанасенка, А.В. Дуля.


Рашэнне стаць ратавальнікам Яўгеній Бабеня прыняў яшчэ ў 9 класе. Мару не пакінуў і пасля  паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС.

Праца пажарнага – складаная, цяжкая, яна патрабуе велізарнай канцэнтрацыі ўвагі, пажар – гэта небяспечна, страшна. Але трэба дапамагчы людзям.


Па словах агняборца людзі не схільныя думаць пра сваю бяспеку, спадзяюцца, што з імі ніколі не здарыцца надзвычайная сітуацыя. Яны захламляюць або заварваюць пажарныя выхады, перакрываюць аўтамабілямі ўезды ў двары, з-за чаго габарытнай спецтэхніцы бывае немагчыма пад’ехаць да будынка, даводзіцца здалёк цягнуць пажарныя рукавы.

Па законе мы не маем права чапаць чужыя машыны, бывала, даводзілася тэлефанаваць 102, прасіць даслаць эвакуатар, але гэта вельмі каштоўны час, за які можна выратаваць камусьці жыццё, – адзначае ратавальнік.

Часцей за ўсё ўзгаранні здараюцца з-за непаладак з праводкай, па няўважлівасці або легкадумнасці жыхароў – заснуў з цыгарэтай, не выключыў прас.

На пажары небяспечны бывае не столькі агонь, колькі дым, – адзначае Яўгеній Іванавіч, – ён не абпальвае, ён проста забівае. Чалавеку дастаткова зрабіць тры глыткі такога дыму, каб страціць прытомнасць. І пасля гэтага ў пажарных ёсць максімум пяць хвілін, каб яго выратаваць. Памылкова думаць, што адзенне пажарнага не гарыць. На самай справе гарыць усё. Яно дрэнна, але гарыць.

– Калі стаіш непасрэдна каля агню, магчыма прагаранне да дзірак, – распавядае агняборац.

На пытанне аб прыметах пажарных Яўгеній Іванавіч адказаў, што ў іх змене такіх практычна няма. Заўважылі такую заканамернасць: калі шмат жартаваць і смяяцца днём, то ўначы будзе выклік. Яшчэ пажарныя ніколі не развітваюцца.

У змене Яўгена Іванавіча працуюць 11 чалавек.






Уважаемые сотрудники службы спасения Минской области!

Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником!

Ваш девиз – «Профессионализм, честь и отвага» – в полной мере отражает главные качества, присущие спасателям Минщины. Каждый день вы приходите на помощь людям, попавшим в беду, ликвидируете аварии и пожары, последствия природных катаклизмов, проводите огромную работу по профилактике чрезвычайных ситуаций.

Дело, которому вы посвятили жизнь, требует от вас постоянной концентрации сил, готовности в любой момент подвергнуть себя опасности. Это вызывает глубокое уважение общества к вашей службе.

 Желаю всем вам, а также ветеранам МЧС, и впредь достойно нести почетное звание спасателя. Крепкого вам здоровья, благополучия, понимания и поддержки близких людей.

С праздником!

Председатель Минского областного исполнительного комитета          А.Г. ТУРЧИН.


Уважаемые сотрудники Слуцкого районного отдела по чрезвычайным ситуациям!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета примите искренние поздравления с профессиональным праздником – Днем спасателя!

Ваша служба играет ключевую роль в обеспечении пожарной безопасности района. Проявляя героизм и самоотверженность, демонстрируя высокий профессионализм, сотрудники Слуцкого районного отдела по чрезвычайным ситуациям с честью выполняют возложенные на них обязанности, успешно решают стоящие перед коллективом задачи.

Выражаю искреннюю признательность и благодарность за службу, верность делу, которое вы избрали.

От всей души желаю вам крепкого здоровья, семейного благополучия, мира и добра! 

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета          А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения