Новости Слуцка и Слуцкого района

Пра бяспеку ў працоўных калектывах Случчыны

27.02.2024
 Ратавальнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня сустракаюцца з працоўнымі калектывамі горада і раёна, каб нагадаць пра тое, што бывае ў выпадку ігнаравання правілаў пажарнай бяспекі. На гэтым тыдні прайшлі сустрэчы з работнікамі ААТ «Сорагі-Агра» і Амговіцкага лясніцтва. 



На сходах ратавальнікі давялі аператыўную абстаноўку па пажарах на тэрыторыі Слуцкага раёна, у разрэзе вобласці і рэспублікі, пагутарылі аб недапушчэнні курэння на працоўных месцах, а таксама дома, лежачы ў ложку, і тым больш аб недапушчэнні курэння дома ў стане алкагольнага ап'янення. Работнікі ведамства распавялі наколькі пагібельная можа быць цыгарэта, якую не затушылі і пакінулі ў кватэры (доме), альбо выкінулі ў акно, або з балкона. 

«Прашу заўважыць, што непатушаная цыгарэта – гэта сучасны біч нашага грамадства. Часта прычынай пажару, які адбываецца на працоўных месцах у сельскагаспадарчых арганізацыях, становіцца менавіта тая цыгарэта, якую неабдумана выкінулі і не затушылі. Вельмі важна выконваць супрацьпажарны рэжым на тэрыторыі вашай гаспадаркі! – заклікалі ратавальнікі».   
               
У ходзе гутаркі таксама была закранута, актуальная на сённяшні дзень – тэма захавання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, а таксама пры прыладзе і эксплуатацыі пячнога ацяплення і іншых цеплагенерыруючых агрэгатаў, бо ацяпляльны сезон яшчэ не скончаны, таму кожны добры гаспадар павінен пастаянна кантраляваць і прыводзіць у пажарабяспечны стан сваё домаўладанне. 

Ратавальнікі нагадалі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і распавялі пра важнасць устаноўкі ў сваіх домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, уручылі карысныя рэкамендацыі ад МНС у выглядзе буклетаў і брашур. 
Жывы дыялог з работнікамі МНС, як з носьбітам жыццёва важнай інфармацыі, у любым калектыве прымусіць задумацца аб правілах бяспекі і аб наступствах, чаканых пры незахаванні гэтых правілаў.

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения