Новости Слуцка и Слуцкого района

Пажараў на Случчыне стала менш

25.07.2022
 Вынікі работы за першае паўгоддзе падвёў начальнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы 
Віталій ІЛЬЮЧЫК: 

– Аддзелам сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі наладжана і праводзіцца работа, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх.

За першае паўгоддзе 2022 года ў раёне – станоўчая дынаміка зніжэння колькасці пажараў, не дапушчаны рост гібелі людзей ад іх. З пачатку года на тэрыторыі Случчыны зарэгістравана 37 пажараў (у першым паўгоддзі 2021 года – 38), загінулі 4 чалавекі (у 2021 – 4), 2 з іх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

Усяго падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях ліквідавалі 176 узгаранняў. 

Падчас ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый супрацоўнікі Слуцкага РАНС выратавалі аднаго чалавека.

Часцей за ўсё прычынамі пажараў станавілася неасцярожнае абыходжанне з агнём –19 пажараў. А таксама парушэнні правілаў пажарнай бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі цеплагенерыруючых апаратаў і печаў – 9 загаранняў, столькі ж – з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры мантажы і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. З-за дзіцячага свавольства на Случчыне адбыўся адзін пажар.

Часцей да гібелі людзей прыводзяць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні (3 пажары), парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых апаратаў і прылад (1).

Найвялікшая колькасць пажараў на тэрыторыі раёна адбылася ў жылым сектары – 34, пры гэтым 19 з іх звязаныя з загараннямі гаспадарчых пабудоў. На транспартных сродках – 2 пажары, 1 – на аб'ектах арганізацый розных формаў уласнасці.

У раёне прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на выяўленне і ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць узнікненню пажараў і гібелі ад іх. За першае паўгоддзе 2022 года назіральнымі камісіямі абследаваны 12 783 домаўладанні, падрыхтавана 1 448 інфармацый зацікаўленым суб'ектам прафілактыкі.

Аднак асноўнай задачай усіх работнікаў пажарнай службы з'яўляецца не толькі ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый, але і зрабіць усё магчымае, каб іх не дапусціць.

Ірына ШАБАШАВА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения