Новости Слуцка и Слуцкого района

Пачынаем новы навучальны год бяспечна

02.09.2021
 1 верасня – Дзень ведаў! Для ўсіх школьнікаў – гэта дзень поўны дзівосных ўражанняў, а для работнікаў Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – гэты дзень яшчэ азначае пачатак другога этапа прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!». У рамках, якога нашы ратавальнікі наведалі ўрачыстыя лінейкі ў школах горада і раёна, павіншавалі вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў з пачаткам навучальнага года і нагадалі аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Пасля святочных лінеек работнікі МНС правялі з першакласнікамі іх першыя урокі бяспекі, падчас якіх паўтарылі з дзецьмі правілы паводзін у экстранных сітуацыях і алгарытм выкліку выратавальных падраздзяленняў. Самыя малодшыя школьнікі здзівілі і порадавалі ратавальнікаў сваімі ведамі правілаў бяспекі, за што і атрымалі падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчайпрадукцыі: буклеты, плакаты для раскладу заняткаў і закладкі.



Таксама ў рамках акцыі ва ўстановах адукацыі ратавальнікі выступаюць у працоўных калектывах і праводзяць трэніровачныя эвакуацыі з будынкаў школ ў выпадку якой-небудзь няштатнай сітуацыі. Гэта праводзіцца для таго, каб і настаўнікі, і школьнікі ведалі, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару.

Слуцкі РАУС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения