Новости Слуцка и Слуцкого района

Нагадваем аб правілах бяспекі, ці другі этап акцыі «Бяспека – у кожны дом!» на Случчыне

08.02.2022
 Традыцыйная рэспубліканская акцыя «Бяспека - у кожны дом!» набірае абароты на Случчыне. У рамках другога этапу работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычнае мерапрыемства з навучэнцамі Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Акрамя прафілактычнай гутаркі прапагандыст райаддзела выявіла знаўцаў у інтэлектуальнай гульні па правілам бяспекі - «Дзе логіка?». Віктарына, якая прымусіла навучэнцаў знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з'явамі і персанажамі, адлюстраванымі на малюнках. Разам з работнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць і куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі? - вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец і супрацоўнік установы адукацыі. Таксама, абмеркавалі тэму гібелі людзей пры пажарах і іншых розных надзвычайных сітуацыях.

У ходзе гутаркі, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару.  Ад таго, што цяпер зіма і якія небяспекі з'яўляюцца актуальнымі на дадзены момант і тым, што запалкі, электрапрыборы, піратэхнічныя прылады - гэта далёка не жарты! Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.

Далей група навучэнцаў накіравалася у цэнтр бяспекі, дзе ім прадэманстравалі і прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

Пры дапамозе праграмна-апаратнага комплекса «Выклік службы МНС» дзеці замацвалі алгарытм паводзін пры надзвычайнай сітуацыі, что трэба казаць і рабіць, каб дапамагчы сабе і тым, хто побач.

Марына Леснікава, 
інспектар сектару прапаганды і узаемадзеяння з грамадствам 
Слуцкага РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения