Новости Слуцка и Слуцкого района

Лягчэй папярэдзіць, чым потым ратаваць

04.03.2021
У мэтах ацэнкі ўмоў пражывання і агляду домаўладанняў па пажарнай бяспецы члены назіральнай камісіі ў складзе дырэктара Кляпчанскай БШ Антона Уладзіміравіча Мяцельскага, старшага інспектара прапаганды Слуцкага РАНС Дзмітрыя Уладзіміравіча Шчарбачэні адправіліся ў рэйд па Кіраўскім сельсавеце. Да іх далучылася карэспандэнт «Слуцкага краю».

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў рэйду – мнагатдзетныя сем'і. Членаў назіральнай камісіі цікавілі пытанні, звязаныя са спраўнасцю пячнога ацяплення і электраабсталявання, наяўнасцю аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Не парадаваў стан печы ў адным з дамоў вёскі Працавічы: комін ушчыльную прылягае да драўлянай ашалёўкі столі, дзверцы топкі няспраўныя, прадтопачны ліст часткова засцелены дываном.

– Калі палім печ – мы адсоўваем яго ў бок, – тлумачыла гаспадыня домаўладання.

Аднак пытанні членаў назіральнай камісіі выклікала не толькі печ, яшчэ разеткі, якія хістаюцца або вісяць на дратах і электраправодка пад шпалерамі. Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі не працуюць – селі батарэйкі.

А вось дом мнагадзетнай сям'і ў вёсцы Кірава парадаваў. Чыста, акуратна, усе нормы пажарнай бяспекі выкананыя. Адзіная заўвага – прыбраць паперу і іншае смецце ад паравога катла (гаспадыня апраўдвалася, што як раз і паклала яго там, каб спаліць).

Таксама прыцягнуў увагу інспектара характэрны гук, які сігналізаваў аб тым, што неабходна замяніць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку.

Па кожным выяўленым парушэнні грамадзянам даваліся рэкамендацыі аб іх ліквідацыі.

Работа назіральных камісій у раёне прадоўжыцца. Як гаворыцца, лягчэй папярэдзіць, чым потым ратаваць.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения