Квэст «Шыфр 112» разгаданы сярод навабранцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча
24.08.2023
У рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” слуцкія ратавальнікі неаднаразова наведвалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры і санаторыі, прышкольныя лагеры, дашкольная дзіцячыя ўстановы. Яны праводзяць прафілактычныя гутаркі, распавядаюць дзецям аб асноўных правілах пажарнай і агульнай бяспекі, каб дзяцінства праходзіла без надзвычайных сітуацый, але найбольшую цікавасць у дзяцей выклікае займальная квэст-гульня «Шыфр 112», якая ўжо стала своеасаблівай “візітнай карткай” ратавальнікаў-прапагандыстаў.
На мінулым тыдні работнікі МНС правялі квэст з навабранцамі Мінскага абласного кадэцкага вучылішча. Пяць ўзвадоў – тры каманды, арганізатары расказалі правілы гульні і калі кожная каманда атрымала свае маршрутныя лісты, быў дадзены старт доўгачаканаму квэсту. Каманды спаборнічалі паміж сабой, праходзячы па лакацыям і выконваючы заданні, прадугледжаныя арганізатарамі. Так, гульцам трэба было паказаць свае веды ў галіне бяспекі, распавесці як трэба паводзіць сябе ў лесе і на вадзе, вызначыць ядомыя і не прыдатныя ў ежу грыбы, праявіць спрыт і хуткасць на спартыўнай лакацыі, надзець цяжкую баявую вопратку выратавальніка на экіпіровачнай станцыі, на гістарычнай - камандам неабходна было сабраць мазаіку з выявай выратавальніка і адказаць на тэарэтычны блок пытанняў. Як і ў любой гульні, тут ёсць пераможцы і тыя, хто прайграў, хтосьці быў хутчэйшы, спрытнейшы, а камусьці не хапіла ўсяго толькі аднаго моманту да перамогі, але ўсе атрымалі дыпломы.
“Галоўнае, кажуць, не перамога, а актыўны ўдзел, бо дзякуючы гэтаму квэсту па бяспецы, навабранцы атрымалі важную інфармацыю, якая бясспрэчна спатрэбіцца ім у жыцці, – лічаць ратавальнікі”.
К списку записей раздела