Новости Слуцка и Слуцкого района

Як правільна арганізаваць бяспечны паход у лес

03.09.2021
Наступіла найпрыгажэйшая пара для аматараў паходаў у лес за дарункамі прыроды ды хвілінкамі асалоды свежым паветрам. Многія грамадзяне ў выхадныя дні адпраўляюцца ў лес за порцыяй добрага настрою – па грыбы, аднак, каб чаканне чагосьці добрага не ператварылася ў страх ды жах неабходна перад паходам у царства жывой прыроды вывучыць рэкамендацыі ратавальнікаў.

Для таго, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый і не прымушаць хвалявацца родных ці блізкіх, неабходна перад паходам у лес, абмеркаваць маршрут і час вяртання. Таксама надзеньць на шыю свісток, папоўніце баланс тэлефона і праверце зарад батарэі. Не лішнімі будуць компас, запалкі, нож, невялікі запас вады і прадуктаў харчавання. Тым, хто пастаянна карыстаецца лекамі, а гэта, перш за ўсё, тычыцца пажылых людзей, трэба мець пры сабе медыкаменты.

Адзенне павінна быць яркім, у камуфляжы вас могуць не знайсці і з трох метраў. Лепш за ўсё апранаць рудыя, чырвоныя, жоўтыя, белыя курткі, добра наляпіць на адзенне флікер. Старайцеся запамінаць па шляху як мага больш прадметаў – незвычайныя дрэвы, камяні і інш., тады будзе прасцей вяртацца назад да зыходнай кропкі.

Калі ўсё ж такі вы заблукалі, то і ў гэтым выпадку пры валоданні пэўнымі навыкамі не варта панікаваць: прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3 – 4 км, брэх сабакі – за 2 – 3 км, цягнік, які ідзе – за 10 км, трэба ісці на гук. Шукайце лініі электраперадач, сцяжынкі, ідзіце ўздоўж іх, вы абавязкова выйдзеце да людзей. Калі на шляху сустрэўся ручай ці рака, ідзіце ўніз ўзжоўж плыні – яны заўсёды прывядуць да людзей. Патэлефануйце па тэлефоне МНС 101 або 112 і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце па баках. Але, нават, калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, то ўсё роўна супакойцеся і настройцеся на добры зыход. Калі пачынае цямнець, то зарыентуйцеся на мясцовасці і падумайце, дзе арганізаваць начлег. Для начлегу падыдзе яма ад выварочанага з коранем дрэва. З галінак зрабіце прытулак накшталт будана, ды подсціл з падручных матэрыялаў. Калі ліст газеты засунуць пад вопратку, то ён паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, якая набіта пад вопратку. Паспрабуйце знайсці ваду. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, хто шукае вас не прайшлі міма, павесьце на кусты кепку, насоўку або ліст паперы, абламайце галінкі, каб прыцягнуць увагу.

Пры выкананні ўсіх рэкамендацый ратавальнікаў ваш паход у лес прынясе толькі станоўчыя эмоцыі і ўспаміны.

Слуцкі РАНС.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения