Новости Слуцка и Слуцкого района

Іх дэвіз: прафесіяналізм, гонар і адвага

19.01.2022
 На здымку: Яўгеній Бабеня, капітан унутранай службы, начальнік каравула другой змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г. Слуцка.

Рашэнне стаць ратавальнікам Яўгеній прыняў яшчэ ў 9 класе. Мару не пакінуў і паступіў ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Праца пажарнага – складаная, цяжкая, яна патрабуе велізарнай канцэнтрацыі  і ўвагі. Пажар – гэта небяспечна, страшна, ратавальніку  неабходна дапамагчы людзям.

Па словах агняборца, людзі не схільныя думаць пра сваю бяспеку, спадзяюцца, што з імі ніколі не здарыцца надзвычайная сітуацыя. Яны загрувашчваюць пажарныя выхады, перакрываюць аўтамабілямі ўезды ў двары, з-за чаго габарытнай спецтэхніцы бывае немагчыма пад’ехаць да будынка, даводзіцца здалёк цягнуць пажарныя рукавы.

– Даводзілася тэлефанаваць 102, прасіць даслаць эвакуатар. А за гэты час можна выратаваць камусьці жыццё, – адзначае ратавальнік.

Часцей за ўсё ўзгаранні здараюцца з-за непаладак з праводкай, па няўважлівасці або легкадумнасці жыхароў: заснуў з цыгарэтай, не выключыў прас.

– На пажары небяспечным бывае не столькі агонь, колькі дым, – адзначае Яўгеній. – Ён не абпальвае, ён проста забівае. Чалавеку дастаткова зрабіць тры глыткі такога дыму, каб страціць прытомнасць. У пажарных ёсць максімум пяць хвілін, каб выратаваць чалавека.

На пытанне аб прыметах пажарных Яўгеній адказаў, што ў іх змене такіх практычна няма. Заўважылі такую заканамернасць: калі шмат жартаваць і смяяцца днём, то ўначы будзе выклік. Яшчэ пажарныя ніколі не развітваюцца.

Ірына МАЛЯЎКА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения