Новости Слуцка и Слуцкого района

І зноў аб правілах пражывання расказалі ратавальнікі ў інтэрнаце

24.03.2021
 Традыцыйная рэспубліканская акцыя "Дзень бяспекі. Увага ўсім!» працягваецца на Случчыне. Работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам с супрацоўнікам прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” пагутарылі з навучэнцамі Медыцынскага каледжа, а таксама правялі з імі пазнавальны інтэрактыўны занятак “Формула бяспекі”. Разам з выратавальнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях навучэнцы ўзгадалі і замацавалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Што неабходна рабіць, як сябе паводзіць і куды тэлефанаваць пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі? - вось, тыя самыя асноўныя пытанні, адказ на якія павінен ведаць кожны навучэнец, які пражывае ў студэнцкім інтэрнаце. Таксама, ратавальнікі абмеркавалі тэму гібелі людзей на пажарах і іншых розных надзвычайных сітуацыях.

У ходзе гутаркі былі вызначаны пытанні, якія могуць прывесці да надзвычайных сітуацый у інтэрнаце, увазе навучэнцаў былі прадстаўлены пытанні рознага характару. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, ніхто не застаўся без увагі, хто прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй, буклетамі і памяткамі.

У канцы  кожнай сустрэчы, студэнтам былі паказаны навучальныя фільмы і прэзентаваны мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» - памочнік ў вашым гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з'яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

Слуцки РАНС.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения